Каркаралінскія горы

Каркаралінскія горы (каз.: Қарқаралы таулары) — горны масіў у Карагандзінскай вобласці Казахстана, усходняя частка Казахскага драбнасопачніка.

Каркаралінскія горы
каз. Қарқаралы таулары
Краіна
Горная сістэмаКазахскі драбнасопачнік 
Найвышэйшы пункт1403 м 
Каркаралінскія горы (Казахстан)
Каркаралінскія горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Горы складзены гранітамі, парфірытамі, кварцытамі і іншымі пародамі. Найвышэйшы пункт масіва — 1403 м. Схілы раздзеленыя далінамі і лагчынамі, шматлікімі азёрамі. На схілах пануе кавыльная і кавыльна-разнатраўная стэпавая расліннасць, сустракаюцца ўчасткі хваёвых лясоў. Маюцца радовішчы поліметалічных руд.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць