Каркмаскала (кум.: Къоркъмаскъала, Торкъали, Хумторкъали, руск.: Коркмаскала́) — сяло ў Кумтаркалінскім раёне Рэспублікі Дагестан. Адміністрацыйны цэнтр Кумтаркалінскага раёна і сельсавета Каркмаскалінскі. Паселішча размешчана ля правага берага ракі Шура-азень у паўднёвай частцы Кумтаркалінскага раёна, за 10 км на захад ад Махачкалы. Уздоўж сяла праходзіць аўтатраса Каўказ. На захад ад вёскі праходзіць чыгунка. Заснавана ў 1970 годзе шляхам перасялення жыхароў сяла Кумтаркала, разбуранага землетрасеннем. У сяле дзейнічаў вінсаўгас «Маркоўскі».

Сяло
Каркмаскала
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1970
Насельніцтва
  • 7 722 чал. (2010)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
368080
Код АКАТП
Каркмаскала на карце Расіі ±
Каркмаскала (Расія)
Каркмаскала
Каркмаскала (Дагестан)
Каркмаскала

У 1971 годзе Указам Прэзідыума ВС РСФСР паселішча Кумтаркала перайменавана ў Каркмаскалу, у памяць пра Д. А. Каркмасава — актыўнага удзельніка барацьбы за ўсталяванне Савецкай улады ў Дагестане.

Зноскі