Ка́рліс Зэ́мдэга (лат.: Kārlis Zemdega; 7 красавіка 1894 — 9 лістапада 1963) — латвійскі скульптар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Латвійскай ССР (1947).

Карліс Зэмдэга
лат.: Kārlis Zemdega
Дата нараджэння 7 красавіка 1894(1894-04-07)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лістапада 1963(1963-11-09)[2] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Māra Zemdega[d]
Род дзейнасці скульптар
Месца працы
Вучоба
Уплыў на Q109337185?
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Латвійскай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Карліс Зэмдэга (да 1935 Карліс Баўманіс) нарадзіўся ў сялянскай сям'і Яніса і Ганны Баўманісаў.

Вучыўся на факультэце філалогіі і філасофіі Латвійскага ўніверсітэта (1921—1924). Скончыў Латвійскую акадэмію мастацтваў (майстэрня К. Ранчэўскага, 1927), наведваў заняткі ў майстэрні скульптара Б. Дзеніса (1927—1928). Працаваў настаўнікам (1926—1940), быў кіраўніком майстэрні ў Латвійскай акадэміі мастацтваў (1940—1941), педагогам кафедры скульптуры ў Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Латвійскай ССР (1947—1962).

Быў сябрам Таварыства мастакоў «Садарбс» (1929—1934), Саюза мастакоў Латвійскай ССР (1945). Узнагароджаны прэміяй Латвійскага фонду культуры (1939) і савецкім ордэнам «Знак Пашаны» (1956). Заслужаны дзеяч мастацтваў Латвійскай ССР (1947).

Вучнямі Карліса Зэмдэгі былі латвійскія скульптары Л. Блумбергс, Л. Давыдава-Медэнэ, А. Думпэ, А. Гулбіс, В. Міканэ і В. Зейле.

Дачка — актрыса Мара Зэмдэга.

Памёр у Рызе. Пахаваны на могілках Райніса.

Зноскі

  1. Karlis Zemdega // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура правіць