Карл Бош (ням.: Carl Bosch; 27 жніўня 1874, Кёльн — 26 красавіка 1940, Гайдэльберг) — нямецкі хімік.

Карл Бош
Carl Bosch
Дата нараджэння 27 жніўня 1874(1874-08-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 1940(1940-04-26)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Carl Friedrich Alexander Bosch[d]
Род дзейнасці хімік, вынаходнік, навуковы работнік, інжынер, навуковы калекцыянер
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як адзін са стваральнікаў працэсу Габера
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З 1894 па 1896 вучыўся металургіі і машынабудаванню ў Тэхнічным універсітэце ў Шарлотэнбургу. Вывучаў хімію ў Лейпцыгскім універсітэце і ў 1898 атрымаў доктарскую ступень за дысертацыю па праблемах арганічнай хіміі. У 1899 годзе Бош паступіў працаваць на «Бадэнскай анілінавай і содавай фабрыцы» (БАСФ) у Людвігсгафене-на-Рэйне. З 1907 узначальвае ў гэтай кампаніі эксперыментальную лабараторыю і працуе над удасканаленнем метаду фіксавання атмасфернага азоту. Пасля зліцця ў 1925 БАСФ і шасці іншых хімічных кампаній з утварэннем канцэрна «І. Г. Фарбэніндустры» Карл Бош быў прызначаны прэзідэнтам гэтага новага гіганцкага хімічнага аб’яднання. У 1935 Бош стаў старшынёй савета дырэктараў «І. Г. Фарбэніндустры», а ў 1937 — пераемнікам Макса Планка на пасадзе прэзідэнта Таварыства кайзера Вільгельма (цяпер — таварыства Макса Планка) і займаў гэтыя два пасты адначасова. У 1902 Карл Бош ажаніўся з Эльзай Шылбах. Ад гэтага шлюбу ў іх нарадзіліся сын і дачка.

Асноўныя працы правіць

Вывучэнне і ўдасканаленне метаду фіксавання атмасфернага азоту. Укараненне і развіццё метадаў высокага ціску ў хіміі. Распрацоўка метадаў каталізу пры вытворчасці метанолу і гідрагенізацыі вугалю.

Нобелеўская прэмія правіць

Нобелеўская прэмія па хіміі (1931), сумесна з Ф. Бергіусам «за заслугі па ўвядзенні і развіццю метадаў высокага ціску ў хіміі».

Памяць правіць

У гонар Карла Боша ў 2009 г. названы кратар на Месяцы.

Зноскі

  1. а б Carl Bosch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Carl Bosch // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Спасылкі правіць