Карл Густаў Карус
Карл Густаў Карус (ням.: Carl Gustav Carus; 3 студзеня 1789, Лейпцыг — 28 ліпеня 1869, Дрэздэн) — нямецкі ўрач (гінеколаг, анатам, патолаг, псіхолаг), мастак і навуковец, буйны тэарэтык рамантызму ў мастацтве.
Карл Густаў Карус | |
---|---|
ням.: Carl Gustav Carus | |
Дата нараджэння | 3 студзеня 1789[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 ліпеня 1869[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Sophie Charlotte Carus[d] |
Род дзейнасці | батанік, мастак, псіхолаг, анатам, выкладчык універсітэта, філосаф, гінеколаг, урач, рысавальнік, пейзажыст |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыццё і творчасць правіць
Сярэднюю адукацыю атрымаў у лейпцыгскай школе Святога Фамы. Атрымаўшы першыя ўрокі жывапісу, Карус паступае ў Лейпцыгскі ўніверсітэт (1804—1810), дзе вывучае прыродазнаўчыя навукі, філасофію і медыцыну; заканчвае ўніверсітэт па класе медыцыны ў 1811 годзе. У час вучобы ва ўніверсітэце наведвае таксама курсы малявання. Да 1814 года працуе асістэнтам Ёрга пры радзільнай станцыі Трырскага таварыства ў Лейпцыгу, затым атрымлівае званне прафесара на кафедры акушэрства ў Дрэздэне. Імя Карла Густава Каруса носіць універсітэцкая клініка Дрэздэнскага тэхнічнага ўніверсітэта.
У 1815 годзе ў Дрэздэне Карус знаёміцца з Каспарам Давідам Фрыдрыхам, які аказаў вялікі ўплыў на мастацкую творчасць Каруса і сяброўства з якім працягвалася доўгія гады. Карус шмат падарожнічае, асабліва плённымі ў творчым плане былі паездкі мастака ў Італію і Англію.
У 1815—1824 гады піша свае «Дзевяць лістоў пра пейзажны жывапіс», адзін з асноўных тэарэтычных прац, якія заклалі асновы нямецкай рамантычнай школы жывапісу. Карус быў таксама сябруе з Гётэ і напісаў кнігу-біяграфію паэта, якая выйшла з друку ў 1863 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Carl Gustav Carus
- ↑ а б Carl Gustav Carus // Нацыянальны музей Швецыі — 1792. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://id.loc.gov/authorities/names/n84092817 Праверана 2 чэрвеня 2015.
- ↑ http://www.ncbi.nlm.nih.gov/pubmed/2683508 Праверана 2 чэрвеня 2015.
- ↑ Карус Карл Густав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.