Карл Густаў Юнг (ням.: Carl Gustav Jung; 26 ліпеня 1875 — 6 чэрвеня 1961) — швейцарскі псіхолаг, стваральнік аналітычнай псіхалогіі[en].

Карл Густаў Юнг
ням.: Carl Gustav Jung
Дата нараджэння 26 ліпеня 1875(1875-07-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 чэрвеня 1961(1961-06-06)[3][1][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Johann Paul Achilles Jung[d][4]
Маці Emilie Preiswerk[d][4]
Жонка Эма Юнг
Род дзейнасці псіхатэрапеўт, псіхолаг, псіхіятр, эсэіст
Навуковая сфера псіхіятрыя, псіхалогія, аналітычная псіхалогія[d], псіхатэрапія[d], параўнальная міфалогія[d], антрапалогія, алхімія, тлумачэнне сноў[d], мастацтва, параўнальнае рэлігіязнаўства[d] і філасофія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцыны[d][5] (17 ліпеня 1902)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Эйген Блейлер
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Артыкулы на тэму
Псіхааналіз

Канцэпцыі
Псіхасексуальнае развіццё
Псіхасацыяльнае развіццё
СвядомасцьПерадсвядомасць
Неўсвядомленая
Псіхічны апарат
ЯноЯЗвыш-Я
ЛібідаВыцясненне
Аналіз сноў
Ахоўны механізм
ПераносСупраціўленне
Персаналіі
Альфрэд Адлер
Эрык ЭрыксанГанна Фрэйд
✯ ✰ Зігмунд Фрэйд
Карэн ХорніЭрых Фром
Карл Густаў Юнг
Мелані Кляйн
Хайнц Кохут
Жак ЛаканОта Ранк
Гары Стэк Саліван

Тэорыі
Селф-псіхалогія
Эга-псіхалогія

Займаўся біялогіяй, заалогіяй, палеанталогіяй, археалогіяй. Быў лекарам у псіхіятрычнай клініцы Цюрыхскага ўніверсітэта, у 1902 годзе стаў доктарам медыцыны. У 1911 годзе разам з З. Фрэйдам прачытаў цыкл лекцый у ЗША.

Дзяцінства правіць

Юнг нарадзіўся 26 ліпеня 1875 года ў сям’і пастара швейцарскай рэфармацкай царквы ў Кесвілі, Швейцарыя. Маці Юнга — Эмілі Юнг — вырасла ў багатай сям’і. Дзед і прадзед з боку бацькі былі лекарамі.

Калі хлопчыку было шэсць месяцаў, яго бацькі прызначылі ў больш прэстыжны прыход у Лаўфене. Аднак, бацькі Карла не маглі прыйсці да паразумення. Эмілі Юнг была эксцэнтрычнай і дэпрэсіўнай жанчынай. Вялікую частку часу яна праводзіла ў спальні, дзе, па яе словах, мела зносіны па начах з духамі. Юнг больш меў зносіны з бацькам. Хоць, днём усё было нармальна, Юнг казаў, што ноччу яго маці станавілася дзіўнай і загадкавай. Ён сцвярджаў, што аднойчы ноччу ўбачыў злёгку светлую невыразную постаць, якая выходзіць з пакоя маці, галава фігуры была размешчана асобна ад шыі і парыла ў паветры перад целам.

Маці Юнга пакінула Лаўфен на некалькі месяцаў з прычыны шпіталізацыі пад Базелем праз нявызначаную хваробу. Бацька ўзяў з сабой Карла, каб убачыцца з незамужняй сястрой Эмілі ў Базелі, але пазней зноў вярнуўся дадому. Няспынныя эпізоды дэпрэсіі і падушанага настрою Эмілі Юнг паўплывалі на стаўленне Карла да жанчын: ён адчуваў «уласцівую ненадзейнасць» сярод жанчын. Пазней ён гэта апісваў, як «гандыкап, з якога ўсё пачалося». У 1879 годзе Юнга адправілі ў Клінгхондынген непадалёк ад Базеля. Змена месца жыхарства прымусіла Эмілі Юнг да больш цеснага кантакту з сям’ёй. Гэта выклікала ў яе сум.

Кар’ера правіць

Пачатак кар’еры правіць

Юнг не планаваў вывучаць псіхалогію, бо яна не была прэстыжнай. Але потым, чытаючы падручнік па псіхіятрыі, ён быў натхнёны тым, што большасць хвароб псіхікі з’яўляюцца хваробамі асобы. Псіхіятрыя ўключала як біялогію, так і духоўныя практыкі. У 1895 годзе Юнг пачаў вывучаць медыцыну ў Базельскім універсітэце.

У 1900 годзе працаваў у Цюрыху, дзе дапамагаў Ойгену Блейлеру, які ўжо размаўляў з псіхіятрам з Аўстрыі Зігмундам Фрэйдам.

У 1906 годзе публікуе «Даследаванне слоўных асацыяцый», пазней адправіў копію Фрэйду. Паміж Юнгам і Фрэйдам з’явілася моцнае сяброўства. Яны супрацоўнічалі разам шэсць гадоў. Фрэйда крытыкавалі як «яўрэйскага псіхолага» і што яго ідэі «толькі для яўрэяў». У маладым Юнгу ён бачыў выратаванне ад гэтага антысемітызму.

У 1912 годзе Юнг публікуе «Сімвалы і метамарфозы. Лібіда» («Псіхалогія несвядомага»), у якім выяўлены тэарэтычныя рознагалоссі з Фрэйдам, гэта быў канец іх сяброўства, абодва лічылі, што не могуць памыліцца.

Першая сусветная вайна правіць

У час Першай сусветнай вайны Юнга прызвалі як ваеннага ўрача. Юнг прыкладаў намаганні для паляпшэння ўмоў жыцця салдат, якія апынуліся на нейтральнай тэрыторыі, і заахвочваў іх да наведвання ўніверсітэцкіх курсаў. Тым часам Юнг пачаў ствараць свае першыя малюнкі мандалы.

Аналітычная псіхалогія правіць

У 1913 годзе заснаваў школу аналітычнай псіхалогіі — аднаго з кірункаў глыбіннай псіхалогіі (тэндэнцыі, устаноўкі, схаваныя за «паверхняй» свядомасці, у «глыбінях» індывіда). Развіваў ідэі пра пракалектыўныя формы псіхічнага, так званыя архетыпы «калектыўнага неўсвядомленага», якое з’яўляецца глыбіннай крыніцай, вытокам міфалогіі, рэлігіі, розных відаў мастацтва. Распрацаваў канцэпцыю двух псіхалагічных тыпаў (інтравертнага і экстравертнага), у аснову якой паклаў ідэі індывідуалізацыі і змены ўстановак асобы (установачныя тыпы).

Чалавек усходняй культуры, на яго думку, звычайна з’яўляецца інтравертам, бо яго свядомасць накіравана ў сябе, ён шукае выратавання ў самім сабе, ва ўдасканаленні сваёй духоўнасці, а чалавек заходняй культуры найчасцей лічыцца экстравертам, бо яго розум накіраваны на знешні свет, ён шукае выратавання не ў самім сабе, а ў панаванні над прыродай і ўсім навакольным светам. К. Г. Юнг лічыў, што характэрныя для Усходу і Захаду тыпы мыслення настолькі розныя, што збліжэнне паміж імі не толькі немагчыма, але і непажадана. Даследаваў таксама міфалогію, сярэднявечную алхімію, ёгу, праблемы парапсіхалогіі і інш.

Ён лічыў, што на архетыпічнай аснове грунтуюцца ўсе вялікія ідэі, і калі б усе традыцыі ў свеце былі страчаны адразу, то наступныя пакаленні ўсю міфалогію і гісторыю рэлігій пачалі б спачатку. Ірацыяналістычныя і містычныя бакі яго канцэпцыі выкарыстаны для аргументацыі тэалагічных канцэпцый, для абгрунтавання абстрактнага мастацтва і доказу неўсвядомленага характару мастацкай творчасці. Разам з тым працы Юнга садзейнічалі з’яўленню даследаванняў па параўнальнай міфалогіі, набыла вядомасць яго канцэпцыя псіхалагічных тыпаў.

Асноўныя ідэі, канцэпцыі сфармуляваны ў яго працах «Праблема душы сучаснага чалавека» (1928), «Аб архетыпах калектыўнага неўсвядомленага» (1934), «Псіхалогія і рэлігія» (1938), «Сучасны міф» (1958) і інш.; яго зборы твораў выдадзены ў 17 тамах у 1958—1976 гг. у Штутгарце.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць