Карл Жыгімонт Кунт

Карл Жыгімонт Кунт (ням.: Karl Sigismund Kunth; 18 чэрвеня 1788 — 22 сакавіка 1850) — нямецкі батанік.

Карл Кунт
ням.: Karl Sigismund Kunth
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1788(1788-06-18)[1][2]
Месца нараджэння Лейпцыг, Германія
Дата смерці 22 сакавіка 1850(1850-03-22)[1][2] (61 год)
Месца смерці Берлін
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, падарожнік-даследчык, батанік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Батаніка
Месца працы
Альма-матар Берлінскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Карл Людвіг Вільдэнаў
Член у
Узнагароды
Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Carl Sigismund Kunth на Віківідах
Старонка на Віківідах
Carl Sigismund Kunth на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1806 годзе Кунт паступіў на прыродазнаўчы факультэт Берлінскага ўніверсітэта. У 1838 годзе надрукаваў сваю першую навуковую працу: «Flora Berolinensis» (2-е выд. 1838). Пасля смерці Вільдэнава Кунт распачаў апрацоўку гербарыяў, сабраных А. Гумбальтам і Э. Банпланам; пераехаў у 1813 годзе да Гумбальта ў Парыж, дзе і заставаўся да 1819 года.

У тым жа годзе Кунт вярнуўся ў Берлін, быў прызначаны прафесарам батанікі і віцэ-дырэктарам батанічнага саду; у 1829 годзе абраны ў члены Акадэміі навук.

Асноўныя працы правіць

Сачыненні Кунта адносіліся да найважнейшых прац па сістэматыцы раслін, такія, напрыклад:

  • «Nova genera et species plantarum» (7 тамоў, Парыж, 18151825);
  • «Mimoses et autres plantes Legumineuses du Nouveau Continent, recueeillies par M. A. de Humboldt et Bonpland» (Парыж, 18191824, з 60 табліцамі);
  • «Synopsis plantarum quas… collegerunt Alexander de Humboldt et Amatus Bonpland» (Парыж, 18221825);
  • «Enumeratio plantarum omnium hucusque cognitarum» (Штутгарт і Цюбінген, 18331850, 5 тамоў);
  • «Distribution méthodique de la famille Ses Graminées» (Парыж, 1835; 220 табліц).

З іншых сачыненняў Кунта ў свой час былі вядомыя: «Handbuch der Botanik» (Берлін, 1731); «Lehrbuch der Botanik» (Берлін, 1847); «Anleitung zur Kenntnis sämmtlicher in der Pharmacopoea borussica aufgeführten officinellen Gewächse» (Берлін, 1834) і інш.

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).

Зноскі

  1. а б Karl KUNTH // Académie nationale de médecine Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Karl Sigismund Kunth // Base biographique

Спасылкі правіць