Карнатытмінерал, водны ўранаванадат калію. Колькасць малекул вады ў мінерале мае непастаянны характар.

Карнатыт
Формула K2(UO2)2(VO4)2·3H2O
Прымесь Ca, Ba, Mg, Fe, K
Сінгонія Манаклінная, 2/m
Крышталічная рашотка a = 10,47 Å,
b = 8,41 Å,
c = 6,91 Å;
β = 103,83°,
Z = 2
Крышталічная рашотка a = 10,47 Å,
b = 8,41 Å,
c = 6,91 Å;
β = 103,83°,
Z = 2
Колер Ад ярка-жоўтага да лімонна-жоўтага колеру; можа быць зелянява-жоўтага колеру
Колер рысы Жоўты
Бляск Шаўкавісты
Празрыстасць Напаўпразрысты
Цвёрдасць 2
Спайнасць Дасканалая па {001}
Шчыльнасць 4,7 г/см³
Паказчык пераламлення nα = 1,750—1,780,
nβ = 1,901—2,060,
nγ = 1,920—2,080

Адкрыццё правіць

Мінерал упершыню быў знойдзены і вывучаны ў 1899 г. французскімі навукоўцамі Фрыдэлем і Кюменжам, якія вызначылі яго ў пародах з акругі Мантрозэ, ЗША. Мінерал быў названы ў гонар Марыя-Адольфа Карнота, французскага горнага інжынера і хіміка.

Знаходжанне ў прыродзе правіць

Карнатыт можа знаходзіцца ў пясчаніку ў выглядзе лускавінак. Высокае ўтрыманне ўрану робіць мінерал радыеактыўным, і ў той жа час важным для здабычы гэтага элемента. Гэта другасны мінерал урану і ванадыя, які знаходзіцца пераважна ў асадкавых горных пародах. З'яўляецца важным для здабычы мінералам у плато Каларада, ЗША, дзе ён знаходзіцца ў скамянелай драўніне і ў пясчаніку. Таксама, знаходзіцца ў штатах Ваёмінг, Арызона, Юта. У малых колькасцях можа знаходзіцца ў Грантс і акрузе Карбон.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць