Кароткая гісторыя пэйнтбола ў Маскве

апавяданне рускага пісьменніка Віктара Пялевіна

«Кароткая гісторыя пэйнтбола ў Маскве» (руск.: «Краткая история пэйнтбола в Москве») — апавяданне рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаванае ў 1997 годзе.

Кароткая гісторыя пэйнтбола ў Маскве
руск.: Краткая история пэйнтбола в Москве
Жанр апавяданне
Аўтар Віктар Алегавіч Пялевін
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 1997

Досыць тыповае для ранняга Пялевіна апавяданне пра злачынцаў, якія з’явіліся пасля перабудовы. Галоўны герой, бандыт па мянушцы Кабзар, вынаходзіць канвенцыю для такіх, як ён. У ходзе разбіральніцтва будуць не забіваць з сапраўднай зброі, а страляць шарыкамі ад пэйнтбола. Паражаны бандыт павінен адысці ад спраў і спакойна бавіць рэшту дзён на фешэнэбельным курорце. Такі нядрэнны лёс спасцігае і самога героя.

Але потым знаходзіцца новы бандыт-збаўца, ён прыходзіць на наступнае разбіральніцтва ўжо з сапраўдным старым ПКШ. На гэтым пісьменнік і чытачы растаюцца з героямі.

Публікацыі

правіць

Першая публікацыя адбылася ў нумары 12 за 1997 год часопіса «Playboy Россия».

Апавяданне перакладзена на англійскую мову і выдадзена ў 2011 годзе ў зборніку «50 пісьменнікаў: Анталогіі рускіх апавяданняў XX стагоддзя».

Выданні

правіць
  • зборнік «Relics. Раннее и неизданное» — Масква, Эксмо, 2005.
  • зборнік «Все рассказы» — 2005.
  • анталогія «50 writers: an anthology of 20th century Russian short stories» — 2011.

Асаблівасці

правіць

У сучасным мастацкім тэксце англіцызм функцыянуе і выконвае функцыю рэалізатара канкрэтнай інфармацыі (змястоўна-фактуальнага, змястоўна-канцэптуальнай, змястоўна-падтэкстнай), гэта значыць раскрывае «суадносіны сэнсаў і паведамленняў, якія даюць новы аспект з’яў, факта, падзеі». Даследчыкі адзначаюць, што ў апавяданні змяшчаецца змястоўна-фактуальная інфармацыя, у аспекце суадносін паняццяў «катэгорыя інфарматыўнасці» і «англіцызм»[1].

Зноскі

Спасылкі

правіць