Карпае́ды, ка́рпавыя вошы (Branchiura) — падклас (або атрад) ракападобных.

Карпаеды
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Branchiura Yamaguti, 1963

Атрады

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  89403
NCBI  6838
EOL  2630830
FW  133237

Апісанне правіць

Апісана каля 200 відаў. Пашыраны ў марскіх і прэсных вадаёмах Еўразіі. На Беларусі вядомы 2 віды: карпаед звычайны, або рыбіна вош (Argulus foliaceus), і карпаед японскі (Argulus japonicus).

Крывасмокі. Паразітуюць на скуры, плаўніках, шчэлепах і ў ротавай поласці карпавых і ласасёвых рыб, а таксама апалонікаў і дарослых амфібій. Пераважна прымацоўваюцца ў месцах менш амываных вадой і там, дзе скурныя покрывы танчэйшыя.

Даўжыня да 30 мм. Цела шырокае, авальнае, пляскатае, шаравата-зялёнае. Пярэдняя частка цела ўкрыта шчытком (каралаксам). Брушны аддзел пакарочаны і несегментаваны. Маюць смактальны хабаток, 4 пары двухгалінастых плавальных канечнасцей. Добра плаваюць з дапамогай грудных ножак, спінным бокам уверх. Прысмактаўшыся да ахвяры, рачкі працягваюць рух плавальнымі ножкамі, забяспечваючы цыркуляцыю вады вакол цела, дзякуючы чаму ажыццяўляецца газаабмен цераз тонкія ўчасткі покрываў.

Раздзельнаполыя. Развіццё адбываецца з метамарфозам. З яец выходзяць лічынкі з недаразвітымі канечнасцямі.

Літаратура правіць