Акцябрскі сельсавет (Акцябрскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Карпілаўскі сельсавет)

Акця́брскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Акцябрскі (не ўваходзіць у склад сельсавета).

Акцябрскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Акцябрскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Акцябрскі (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 497
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Карпілаўскі сельсавет у складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карпілаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці. У 1938 годзе перайменаваны ў Акцябрскі. 20 лістапада 1938 года разбуйнены на Акцябрскі і Новадуброўскі сельсаветы. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе новаўтворанага Акцябрскага раёна Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новадуброўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў Светлагорскім раёне. З 30 ліпеня 1966 года ў адноўленым Акцябрскім раёне. 28 ліпеня 1971 года скасавана вёска Вяцер[2], 29 жніўня 1974 года — пасёлак Забоззе[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 19 населеных пунктаў[4]. 20 чэрвеня 1985 года ў склад сельсавета з Пратасаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Воземля, Ратміравічы і пасёлак Ратміраў)[5]. 13 лістапада 1987 года скасаваны хутар Булец[6].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1905 чалавек[7], з іх 93,0 % — беларусы, 2,6 % — цыганы, 2,2 % — рускія, 0,7 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 636 чалавек[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 27 (1329).
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 94. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
  6. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць