Карундмінерал падкласа простых аксідаў, крышталічны α-аксід алюмінію (Al2O3). Мае прымесі хрому, жалеза, тытану і інш.

Карунд
Формула Al2O3
Сінгонія Трыганальная
Колер Белы, шэры, сіні, чырвоны, жоўгы, зялёны
Колер рысы Белая
Бляск Шкляны
Цвёрдасць 9
Шчыльнасць 3,9—4,1 г/см³

Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі бочкападобныя, таблітчастыя, слупкаватыя, дыпірамідальныя. Агрэгаты сярэдне- і тонказярністыя. Колер белы, шэры, сіні, чырвоны, жоўгы, зялёны. Бляск алмазны да шклянога. Цвёрдасць 9. Шчыльнасць каля 4 г/см³.

Паходжанне метамарфічнае, метасаматычнае; намнажаецца ў россыпах.

Абразіўны матэрыял; сумесь карунду (60—70%) з магнетытам, гематытам і шпінэллю — наждак. Празрыстыя разнавіднасці — каштоўныя камяні (рубін, сапфір). Сінтэтычны карунд з дабаўкамі Cr3+, Fe3+ атрымліваюць у прамысловых маштабах для квантавай электронікі, гадзіннікавай, ювелірнай прамысловасці і інш.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць