Карыя (стар.-грэч.: Καρία) — старажытная гістарычная вобласць на паўднёвым захадзе Малой Азіі.

Карыя на карце 1903 г.

Лічыцца, што назва Карыі паходзіць з анаталійскіх моў і значыць «абрывістая краіна». У 2 — 1 тысячагоддзях да н. э. была населена карыйцамі, народам індаеўрапейскага паходжання. З пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. на ўзбярэжжы Карыі сяліліся грэкі-іанійцы і дарыйцы. У сярэдзіне VI ст. да н. э. заваявана лідыйцамі, пасля — персамі. Карыйцы і грэкі вялі барацьбу за самастойнасць. У V — IV стст. карыйскія гарады былі незалежнымі, але ў 386 г. зноў трапілі пад кантроль персаў. На тэрыторыі Карыі ўзнікла сатрапія, уладу ў якой захапіў карыйскі род Гекатамнідаў. У 334 г. да н. э. Карыя была далучана да Македоніі. У 133 г. да н. э. — да Рымскай дзяржавы.

У наш час Карыя з’яўляецца культурным рэгіёнам Турцыі. Найбуйнейшы горад — Бодрум.

Спасылкі правіць