Касмічныя войскі Расіі

Касмічныя войскі — род войскаў, узброеных касмічнымі апаратамі. Асноўнай задачай Касмічных войскаў з’яўляюцца:

  • супрацьракетная абарона,
  • нанясенне адказнага (або прэвентыўнага) ракетнага ўдару па тэрыторыі суперніка,
  • сталая разведка тэрыторый патэнцыйнага суперніка з дапамогай спадарожнікаў,
  • збор інфармацыі з арбіты і аказанне інфармацыйнай падтрымкі іншым родам войскаў.
Касмічныя войскі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (КВ УС Расіі)
Сярэдняя эмблема Касмічных войскаў УС Расіі
Гады існавання 20012011
Краіна  Расія
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Расіі
Уваходзіць у Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі
Тып Войскі
Функцыя забеспячэнне бяспекі ў касмічнай сферы
Колькасць 150 000 чалавек
Камандзіры
Дзеючы камандзір Гл. камандуючыя
Вядомыя камандзіры Аляксандр Валянцінавіч Галаўко[d]

Ваенна-касмічныя сілы Расіі створаны ў 1992 годзе. У 1997 годзе падпарадкаваны Ракетным войскам стратэгічнага прызначэння.

Падрыхтоўкай афіцэраў для Касмічных войскаў займаецца Ваенны інжынерна-касмічны ўніверсітэт імя А. Ф. Мажайскага. Арбітальная групоўка Расійскай Федэрацыі складаецца з 95 айчынных касмічных апаратаў. З іх 40 спадарожнікаў абароннага прызначэння, 18 — падвойнага прызначэння і 38 касмічных апаратаў навуковага і сацыяльна-эканамічнага прызначэння (для параўнання, ЗША мае 413 штучных спадарожнікаў, Кітай — 34).

Дзень Касмічных войскаў Расіі адзначаецца 4 кастрычніка.