Касмічны цэнтр Кенэдзі

Касмічны цэнтр імя Джона Фіцджэральда Кенэдзі — комплекс збудаванняў для запуску касмічных апаратаў і кіравання палётамі (касмадром), які належыць НАСА і размешчаны на востраве Мерыт у акрузе Брэвард штата Фларыда ЗША. Цэнтр знаходзіцца паблізу ад Мыса Канаверал, на паўдарогі ад Маямі да Джэксанвіля. Памеры Цэнтра 55 км у даўжыню і каля 10 км у шырыню, займае плошчу - 567 км². На пачатак 2008 года ў цэнтры ўсяго працавала 13500 чалавек.

Востраў Мерыт і Касмічны цэнтр Кенэдзі (выдзелены белым) і станцыя ВПС ЗША «Мыс Канаверал» (выдзелена зялёным)

Гл. таксама правіць