Кастраізм — тэорыя і практыка, звязаная з імем Фідэля Кастра. Кастраізм паўстаў на глебе лацінаамерыканскіх традыцый і вопыту Кубінскай рэвалюцыі. Упершыню публічна Кастра выступіў з прамовай «Гісторыя мяне апраўдае», дзе гаварылася аб нацыяналізме, дэмакратыі і сацыяльнай справядлівасці, але не пра сацыялізм.

Фідэль Кастра

Кастра стварыў у Лацінскай Амерыцы сетку паралельных камуністычных арганізацый, якія арыентаваліся не на Маскву, а на Гавану[1].

Кастраізм можна класіфікаваць як адну з плыняў камунізму, разам з ленінізмам, сталінізмам і мааізмам. Аднак карані кастраізму заключаюцца ў насычанай рэвалюцыямі і нацыянальна-вызваленчымі войнамі гісторыі лацінаамерыканскага рэгіёну.

Важным складнікам кастраізму з’яўляецца крэольскі рэвалюцыйны нацыяналізм. Яго пачатак узыходзіць да барацьбы лацінаамерыканскіх краін за незалежнасць ад Іспаніі. На працягу двух стагоддзяў у Лацінскай Амерыцы не спынялася барацьба — спачатку супраць іспанскіх каланізатараў, затым супраць уплыву «грынга», супраць мясцовых хунт і латыфундыстаў.

Нягледзячы на камуністычныя погляды, Кастра заставаўся незадаволены палітыкай Іосіфа Сталіна. Фідэль Кастра крытыкаваў СССР за злоўжыванне ўладай, рэпрэсіі і культ асобы. У той жа час ён таксама лічыў, што Сталін унёс вялікі ўклад у індустрыялізацыю краіны і перамогу над гітлераўскім нацызмам[2].

Палітыка Кастра па адносінах да рэлігіі была больш памяркоўнай, чым палітыка іншых камуністычных рэжымаў. У прыватнасці, сам Кастра лічыў сацыялізм і каталіцкую рэлігію падобнымі і прызнаваў уклад хрысціянства ў рэвалюцыйны рух[3]. Паводле паправак у Канстытуцыі Кубы ад 1992 года, вернікам было дазволена ўступаць у камуністычную партыю.

Зноскі

  1. Шестопал А. В. Лица и поколения Архівавана 5 сакавіка 2016. // Вестник МГИМО-Университета № 6 (15), 2010. С. 283—294
  2. Politics of Fidel Castro - Wikipedia
  3. Бетто Ф. [1]

Спасылкі правіць