Кастусь Александровіч

Кастусь (Канстанцін Адамавіч) Александровіч (12 снежня 1890, Дзвінск — 3 красавіка 1939, тамсама[1]) — беларускі грамадскі дзеяч, настаўнік, тэатральны рэжысёр і акцёр.

Кастусь Александровіч
Дата нараджэння 1890
Месца нараджэння
Дата смерці 1939
Месца смерці
Месца пахавання
Прафесія настаўнік, грамадскі дзеяч, тэатральны акцёр, тэатральны рэжысёр
Член у
Узнагароды
Георгіеўскі крыж IV ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Дзвінская ініцыятыўная група па падрыхтоўцы Беларускіх вечароў у 1922. Злева направа: Пётра Мірановіч, Кастусь Александровіч, Язэп Камаржынскі, Алесь Махноўскі

Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне з самага яе пачатку, быў сувязістам. Ваяваў на Дунаі, быў паранены. Скончыў школу ваенных тэлефаністаў, служыў у штабе 40-й пяхотнай дывізіі ў Бабруйску. Узнагароджаны за актыўны ўдзел у баявых дзеяннях, у тым ліку Георгіеўскім крыжам IV ступені. Яго брат Ясь быў летчыкам у час вайны.

Пасля вяртання з фронту, ва ўзросце 32 гадоў паступіў на Беларускія настаўніцкія курсы ў родным Дзвінску. На курсах Кастусь пазнаёміўся з Луцыяй Габране, якая стала потым яго жонкай. Усё жыццё яны разам працавалі ў беларускіх школах. На курсах быў арганізованы тэатральны гурток, таму Кастусь захапіўся тэатрам. Працаваў дырэктарам пачатковай беларускай школы на вуліцы Стараверскай ў Дзвінску, быў рэжысёрам беларускага тэатра. Потым працаваў у школе па адрасу вул. Каўнас, 98. Быў членам гістарычнага таварыства, Саюза беларускіх вучыцялёў Латвіі[1].

 
:Вяселле Л. Габране і К. Александровіча. 1928
 
Тыпы п’есы «Конскі партрэт». К. Александровіч злева, у цэнтры Л. Габран

Памёр у 1939 годзе ва ўзросце 49 гадоў[1]. Пахаваны на каталіцкіх могілках ў Даўгаўпілсе[2]. Засталася ўдава з трыма дзяцьмі[1].

Літаратура правіць

  • Kunicka K. A Pole Who Contributed to Belarusian Education and Cultural Life in Latvia: The Peculiar Case of Konstanty Aleksandrowicz // In the shadow of others: Belarusian-Latvian relations from the past to nowadays. Ed. M. Jankowiak, K. Kascian. Praha 2022. P. 377-386.

Зноскі

  1. а б в г Вадзім Сінякоў. «Кастусь Александровіч — настаўнік і тэатральны дзеяч»(недаступная спасылка). Даўгаўпілс, культурна-асветніцкае таварыства «Уздым»
  2. На Радаўніцу беларусы наведваюць могілкі і памінаюць продкаў. 28 красавіка 2020

Спасылкі правіць