Кастусь Калеснікаў

Кастусь Калеснікаў (Kastuś Kaleśnikau, нарадзіўся 15 верасня 1971 года) — беларускі рок-музыка, удзельнік гуртоў IQ48 і žygimont VAZA. Скончыў Інстытут фізкультуры (цяпер БДУФК). Майстар спорту па фехтаванні. Працаваў настаўнікам фізкультуры ў школе, потым — у медычнай вучэльні. Жанаты, мае аднаго дзіцёнка[1]. З 1996 па кастрычнік 1998 быў у складзе гурта Hasta La Fillsta[2]. У складзе Hasta La Fillsta стаў лаўрэатам фестываля альтэрнатыўнай музыкі «Уступи дорогу», які праводзіўся фондам Джорджа Сораса. Удзельнічаў у запісу альбомаў IQ48 «Вар’яты» (2005), «Героі!» (2008). У 2002 годзе прыйшоў у гурт «žygimont VAZA»[3], з якім яшчэ ў 1993 годзе запісаў песню «Klatva» для першага альбома «Šyba 48». У складзе гурта «žygimont VAZA» скончыў запіс альбома «Kajin» (2004) і «Distortion» (2007)[4]. Ад 2008 года таксама быў у складзе гурта The Silicon. Увесну 2009 года сышоў з гурта IQ48 і пераехаў у Польшчу.

Кастусь Калеснікаў
Кастусь Калеснікаў у складзе IQ48 на «Басовішчы», 2007 год
Кастусь Калеснікаў у складзе IQ48 на «Басовішчы», 2007 год
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 15 верасня 1971
Краіна Беларусь, Польшча
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, спявак
Гады актыўнасці 1993-па сённяшні дзень
Інструменты Бас-гітара
Жанры Рок
Калектывы Hasta La Fillsta, IQ48, žygimont VAZA
Лэйблы BMAgroup

Зноскі

  1. Костя Колесников. Леприконсы (29 мая 2017).
  2. HLF Музыканты (руск.). Hasta La Fillsta. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2010. Праверана 16 студзеня 2022.
  3. Гісторыя гурта žygimont VAZA(недаступная спасылка). žygimont VAZA official website. Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2008. Праверана 16 студзеня 2022.
  4. Žygimont Vaza "Distortion" (+аўдыё). Experty.by (6 снежня 2008).