Касцёл Божай Маці Каралевы (Драгічын, 1928)
Касцёл Божай Маці Каралевы — колішні каталіцкі храм у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. Будынак размешчаны на вуліцы Леніна.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Божай Маці Каралевы | |
---|---|
52°11′11″ пн. ш. 25°09′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Стан | Перабудаваны, выкарыстоўваецца як крама |
Гісторыя правіць
Пабудаваны ў 1928 годзе з дрэва на сродкі парафіян і намаганнямі ксяндза Тамаша Ліпіцкага. На 1935 год налічвалася 1248 парафіян. У пасляваенны час перабудаваны пад грамадзянскія мэты.
Архітэктура правіць
Помнік архітэктуры мадэрна. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Алтарны фасад крапаваны трайной аркатурай, па баках да яго далучаны прамавугольныя ў плане сакрысціі. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[1].
Літаратура правіць
- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.