Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Канстанцінава)

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя ў в. Канстанцінава Мядзельскага раёна.

Каталіцкі храм
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
54°54′59,84″ пн. ш. 26°26′51,14″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Канстанцінава
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская дыяцэзія
Благачынне Мядзельскі дэканат 
Архітэктурны стыль позні класіцызм
Будаўніцтва 18201826 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000654шыфр 613Г000654
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 
Задні фасад касцёла

Прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. З усходняга боку далучаны кубападобны аб'ём апсіды з нізкай бакавой сакрысціяй. Цэнтр галоўнага атынкаванага фасада вылучаны рызалітам з трохвугольным франтонам у завяршэнні, прамавугольным уваходным парталам з лучковым франтонам і фігурнай люкарнай над ім. Над дахам з боку галоўнага фасада гранёная вежа-званіца з арачнымі праёмамі і шатровым завяршэннем, над алтарным аб'ёмам ліхтар. На фоне бутавай муроўкі бакавых сцен вылучаюцца простыя атынкаваныя ліштвы арачных акон і люкарнаў, руставаныя кутнія пілястры.

Вакол касцёла бутавая агароджа з арачнай брамай.

Інтэр'ер правіць

Унутраная прастора падзеленая аркадамі на тры нефы, якія перакрытыя плоскай столлю. У высокі цэнтральны неф выступае на двух слупах галерэя хораў з арганам; прамавугольнае алтарнае памяшканне раскрываецца шырокім арачным парталам з дзвюма калонамі. У інтэр'еры драўляны амбон.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць