Каталонскі асёл (Equus asinus var. catalana) — знікаючая парода аслоў у Каталоніі (Іспаніі). У наш час каталонскія аслы насяляюць галоўным чынам паўночную Іспаніі, правінцыю Барселона, затым мясцовасці Алот і Пучсерда[1].

Каталонскі асёл

Парода была выведзена ў раннім Сярэднявеччы і хутка стала папулярнай дзякуючы асаблівай цягавітасці і сіле жывёл. У перыяд найбольш магутнага развіцця індустрыі ў ЗША (XVIII—XIX стагоддзе) амерыканцы спецыяльна закуплялі каталонскіх аслоў для выкарыстання тых на чыгуначных будоўлях і руднях.[2] З пачаткам сусветнай індустрыялізацыі ў XX стагоддзі рабочыя жывёльныя былі паступова заменены тэхнікай, попыт на каталонскіх аслоў рэзка ўпаў. З 50 000 аслоў у наш час засталіся толькі каля 400 асобін, з іх амаль 100 — за межамі Каталоніі. Сярэдні кошт за аднаго асла складае ў наш час 6000 еўра.[2]

Зноскі

  1. А. Ф. Доброхотов. Частное животноводство / Ю. О. Азаренко. — Сельхозгиз, 1949.
  2. а б Мария Голова. Каталонские ослы вымирают. infox.ru. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 22 мая 2009.

Спасылкі правіць