Катастрофа Cessna 206 у Калумбіі (2023)

1 мая 2023 года лёгкаматорны самалёт Cessna 206 з сямю людзьмі на борце разбіўся ў джунглях у дэпартаменце Какета ў Калумбіі. Трое пасажыраў — пілот і двое дарослых — загінулі, але астатнія чацвёра — усе дзеці ва ўзросце ад 11 месяцаў да 13 гадоў — выжылі. Больш за пяць тыдняў яны знаходзіліся ў трапічных лясах, пакуль не былі выяўлены ратавальнікамі[3].

Катастрофа Cessna 206 у Калумбіі
Агульныя звесткі
Дата 1 мая 2023
Прычына адмова рухавіка[1]
Месца
Загінулыя
Параненыя 4
Паветранае судна
Мадэль Cessna 206
Пункт вылету Аэропорт Араракуара
Пункт прызначэння San José del Guaviare[d] і Jorge Enrique González Torres Airport[d]
Пасажыры 6
Экіпаж 1
Выжылых 4

Пасажыры і экіпаж правіць

Самалёт пілатаваў Эрнанда Мурса Маралес. На борце ў якасці пасажыраў знаходзіліся Герман Мендоса Эрнандэс, а таксама Магдалена Мукутуй Валенсія і яе чацвёра дзяцей — 13-гадовая Леслі Мукутуй, 10-гадовая Селейні Мукутуй, 4-гадовая Тыен Нарыэль Раноке Мукутуй і 11-месячны Крысціян Нерыман Раноке Мукутуй. Сям’я была з ліку карэннага насельніцтва Калумбіі і знаёма з навакольнымі джунглямі.

Катастрофа правіць

Раніцай 1 мая самалёт Cessna 206 выконваў рэйс з Араракуара ў Сан-Хасэ-дэль-Гуав’ярэ з 110 фунтамі грузу і шасцю пасажырамі, уключаючы двух дарослых, трох непаўналетніх і немаўля. Борт вылецеў у 06:42. У 07:15 пілот абвясціў аварыйную сітуацыю па прычыне адмовы рухавіка. Лётчык спрабаваў знайсці ў джунглях пляцоўку для аварыйнай пасадкі. Бліжэйшая ўзлётна-пасадачная паласа знаходзілася на адлегласці 33 марскіх міль. У 07:32 рухавік прыйшоў у парадак, але ў 07:43 ён зноў адмовіў. Самалёт спачатку ўрэзаўся ў дрэвы, пасля чаго ўпаў на зямлю[4]. Абломкі авіямашыны знаходзіліся за 175 км на поўдзень ад Сан-Хасэ-дэль-Гуа’ярэ, над ракой Апапарыс[5]

Пошукі правіць

Пасля крушэння выжылыя адышлі ад абломкаў і пачалі блукаць па лесе. Ратавальнікі знайшлі абломкі Cessna 15 мая, праз два тыдні пасля катастрофы. Яны таксама выявілі прадметы, якія належалі дзецям, у тым ліку дзіцячую паілку і сляды імправізаванага сховішча, што сведчыла аб тым, што яны ўсё яшчэ жывыя[6]. Праз яшчэ тыдзень быў знойдзены невялікі след[7].

У пошуках удзельнічалі падраздзяленні спецыяльнага прызначэння галоўнага камандавання Узброеных Сіл, пошукава-выратавальны персанал грамадзянскай авіяцыі, ваенная авіяцыя, члены грамадзянскай абароны, Чырвоны Крыж, нацыянальная пажарная служба і мясцовыя жыхары[5]. Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Калумбіі паведаміла, што да аперацыі прыцягнуты больш за 100 вайскоўцаў і тры сабакі-выратавальнікі. Да мерапрыемстваў далучыліся таксама прадстаўнікі карэнных народаў[8]. Для пошукаў выкарыстоўваліся верталёты UH60, AC47 і Huey II, якія былі аснашчаны дынамікамі, здольнымі ахапіць тэрыторыю плошчай каля 1500 метраў. Калонкі перадавалі паведамленні на роднай мове дзяцей, запісаныя іх бабуляй[5]. Салдаты з паветра скідавалі ў лес скрынкі з ежай, спадзеючыся дапамагчы выжылым, калі яны іх знойдуць[9].

Нарэшце 9 чэрвеня, на саракавы дзень, усе чацвёра дзяцей, якія самастойна выжылі, знойдзены і пасля эвакуіраваны ў горад Багату, сталіцу Калумбіі[10][11].

Па словах ратавальнікаў, дзеці падчас блукання па джунглях недаядалі і атрымалі мноства ўкусаў насякомых, але сур’ёзных праблем са здароўем у іх не было[12]

Зноскі правіць

  1. Walsh, Aoife (June 10, 2023). "Colombia plane crash: Four children found alive in Amazon after 40 days" [брытанская англійская]. BBC News. Праверана June 10, 2023.
  2. https://www.reuters.com/world/americas/four-missing-colombian-children-found-alive-jungle-sources-2023-06-10/
  3. "Four children found in Colombian jungle 40 days after plane crash". Al Jazeera. 10 June 2023.
  4. "ASN Wikibase Occurrence # 311605". aviation-safety.net. Праверана 2023-06-11.
  5. а б в "Cessna C206 crash in Colombia: the miracle we are still waiting for". viacionline.com. 2023-05-18. Праверана 2023-06-11.
  6. "Colombia plane crash: Children reportedly survived 16 days in jungle". BBC News. 18 May 2023.
  7. "Colombian plane crash: New clues found in search for lost children". BBC News. 24 May 2023.
  8. "Four children are missing after a plane crash in Colombia. Here's what we know". Washingtonpost. 2023-05-20.
  9. "Four children found in Colombian jungle 40 days after plane crash". aljazeera. 2023-06-10.
  10. "Missing children found after 40 days in Amazon survived like 'children of the jungle,' Colombian president says". CNN. 10 June 2023.
  11. "Colombia plane crash: Four children found alive in Amazon after 40 days Published". BBC News. 10 June 2023.
  12. "Mother of rescued Colombia children survived 4 days after jungle crash". Agence France-Presse. June 11, 2023. Праверана June 11, 2023 – via Yahoo! News.