Като Кіёмаса

Самураі ў перыяд ваюючых дзяржаў у Японіі

Като́ Кіёма́са (яп.: 加藤清正, かとうきよまさ; 25 чэрвеня 15622 жніўня 1611) — японскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, самурайскі палкаводзец перыяду Адзуці-Мамаяма. Названы сын Таётомі Хідэёсі, уладальнік Кумамота-хана ў правінцыі Хіго. Будаўнік замкаў Кумамота і Нагоя. Удзельнік бітвы пры Сідзугатакэ (1583) і японска-карэйскай вайны (15921598). Член будысцкай секты Нітырэн, праследавальнік хрысціян.

Като Кіёмаса
яп.: 加藤清正
Нараджэнне 25 ліпеня 1562
Смерць 2 жніўня 1611(1611-08-02)[1] (49 гадоў)
Месца пахавання
Род Katō clan[d]
Бацька Katō Kiyotada[d]
Маці Q106672357?
Жонка Shōjō-in[d], Hongaku-in[d], Jōkō-in[d], Shōō-in[d] і Q108747110?
Дзеці Yōrin-in[d], Katō Tadamasa[d], Honjō-in[d] і Katō Tadahiro[d]
Веравызнанне Nichiren Buddhism[d]
Член у
Дзейнасць самурай
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Маладыя гады правіць

Като Кіёмаса нарадзіўся 25 чэрвеня 1562 года ў вёсцы Нака павета Айты правінцыі Авары[2], у сялянскай сям'і. У дзяцінстве ён паступіў на самурайскую службу да аднавяскоўца Таётомі Хідэёсі, генерала Оды Набунага. У 1578 годзе Кіёмаса прыняў удзел у Харымскім паходзе. У 1580 годзе, адзначыўшыся на полі бою, ён атрымаў невялікае зямельнае ўладанне ў павеце Дзінто правінцыі Харыма, прыбыткам 120 коку . У наступным годзе Кіёмаса штурмаваў замкі Таторы і Камуры[3].

У 1582 годзе, пасля гібелі Оды Набунагі, Кіёмаса прыняў удзел у бітве пры Ямадзакі ў складзе войскаў Таётомі Хідэёсі. Праз год ён падтрымаў свайго гаспадара ў супрацьстаянні з Сібатай Кацуіэ. У 1583 годзе Кіёмаса атрымаў за подзвігі тытул аднаго з сямі лепшых дзіданосцаў бітвы пры Сідзугатакэ, а таксама ўладанні ў правінцыях Омі, Ямасіра і Каваты, прыбыткам у 3000 коку. У 1585 годзе, па хадайніцтве Таётомі Хідэёсі, Імператарскі двор дараваў яму 5-ы малодшы ранг і званне Старшыні рахунковага аддзела[3][4].

У 1587 годзе Кіёмаса прыняў удзел у карным паходзе на востраў Кюсю. Пасля заваявання замка Уда ён быў прызначаны яго кашталянам і займаўся адміністраваннем правізіі. Паралельна з гэтым Кіёмаса выконваў абавязкі намесніка Таётомі Хідэёсі ў купецкім горадзе Сакай. У гэты перыяд, пад уплывам сваёй маці, ён стаў дбайным прыхільнікам будысцкай секты Нітырэн[3].

У 1588 годзе Кіёмаса атрымаў ад Хідэёсі былыя ўладанні Сасы Нарымасы. Ён стаў уладальнікам паўночнай частцы правінцыі Хіго з цэнтрам у замку Кумамота, прыбыткам 195 тысяч коку. Паўднёвая частка правінцыі была даручана хрысціянскаму валадару Канісі Юкінагу, з якім палкаводзец знаходзіўся ў пастаяннай канфрантацыі[3].

Карэйская вайна правіць

 
Като Кіёмаса палюе на тыграў у Карэі.

У 1592 годзе Кіёмаса прыняў удзел ва ўварванні ў Карэю, узначаліўшы другую японскую экспедыцыйную армію. Ён увесь час спрабаваў адрозніцца на вайне і зайздросціў апаненту-хрысціяніну Юкінага, які змог здабыць карэйскія сталіцы Сеул і Пхеньян. Падчас паходу Кіёмаса паланіў двух карэйскіх прынцаў — Імхэ і Сунхвэ, перайшоў карэйская мяжу і уварваўся ў Маньчжурыю, на тэрыторыю пражывання тунгускага племені ўрыянхай. Паводле падання, у вольны час палкаводзец самастойна паляваў на тыграў, маючы са зброі толькі дзіду[3].

У ходзе японска-карэйскай вайны Кіёмаса настойваў на зямельным размеркаванні Карэі паміж японскімі афіцэрамі. Нягледзячы на страту японцамі наступальнай ініцыятывы, паразы і незабяспечанасць камунікацый, ён настойваў на працягу кампаніі і наступу на Кітай. З-за такой пазіцыі Кіёмаса ўступіў у адкрыты канфлікт з Канісі Юкінага і Ісідай Міцунары, якія спрабавалі заключыць з карэйска-кітайскай кааліцыі мір і выратаваць японскае войска ад поўнага знішчэння. У 1596 годзе на палкаводца быў складзены данос. Яго вярнулі з фронту і пасадзілі пад хатні арышт у замку Фусімі, рэзідэнцыі Таётомі Хідэёсі[3].

Падчас арышту ў Кіёта адбылося вялікае землетрасенне. Перажываючы за жыццё свайго гаспадара Хідэёсі, Кіёмаса збег з-пад арышту і прыбыў у яго стаўкі. Расчулены такой адданасцю, гаспадар дараваў падданаму яго памылкі і 1597 года ізноў прызначыў яго адным з камандзіраў экспедыцыйнага корпуса ў Карэі[3].

Падчас другой карэйскай кампаніі Кіёмаса кіраваў абаронай Ульсана. Яго 10-тысячнае войска на працягу месяца адбівала штурмы 60-тысячнай карэйска-кітайскай арміі. За баявую адвагу, ворагі называлі Кіёмасу «чортам»[3].

Старасць правіць

Пад канец 1598 года, пасля заканчэння карэйскай вайны, Кіёмаса вярнуўся ў Японію. У ходзе палітычнай барацьбы за вяршэнства ў родзе Таётомі паміж Ісідай Міцунары і Такугавай Іэясу, ён падтрымаў апошняга. У 1600 годзе палкаводзец кіраваў войскамі саюзнікаў Такугавы на востраве Кюсю[3].

Пасля бітвы пры Секігахары, Кіёмасі была перададзена ўся правінцыя Хіго, прыбыткам 540 тысяч коку, за выключэннем астравоў Амакуса і Кума. Ён стаў заснавальнікам і першым уладальнікам аўтаномнага ўдзела Кумамота-хан. Намаганнямі палкаводца быў перабудаваны Кумамоцкі замак, закладзены асновы горада Кумамота і ўпарадкаваны рух рэк у даліне Хіго. Адначасова з гэтым, ён спрыяў росквіту будысцкай секты Нітырэн і быў адным з першых японскіх валадароў, хто арганізаваў жорсткія пераследы хрысціян у сваіх уладаннях[3].

У 1603 годзе Імператарскі двор дараваў Кіёмасі 4-ы малодшы ранг і тытул Хіго-но-камі[5]. Пазней, па загадзе сёгуна Такугавы, ён кіраваў будаўніцтвам Нагойскага замка[3].

У канцы жыцця Кіёмаса спрабаваў прымірыць сёгун а Такугаву Іэясу з Таётомі Хідэёры, сынам памерлага гаспадара Таётомі Хідэёсі. У 1611 годзе абодва сустрэліся пры пасродніцтве палкаводца ў сталічным замку Нідзё. Аднак намаганні Кіёмасы былі перапынены яго заўчаснай смерцю 2 жніўня 1611 года ад кровазліцця ў мозг. Паводле падання, яго атруцілі агенты Такугавы падчас сустрэчы ў Нідзё, паколькі палкаводзец перашкаджаў сёгунату знішчыць род Таётомі[3][6].

Кіёмаса пахаваны ў манастыры Ханмёдзі, у горадзе Кумамота. У тым жа горадзе існуе свяцілішча Като, у якім памерлага палкаводца шануюць як сінтаісцкае бажаство[3].

Зноскі

  1. Kato Kiyomasa // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. сучасны горад Нагоя прэфектуры Айты
  3. а б в г д е ё ж з і к л м Като Кійомаса // Енциклопедія Ніппоніка: в 26 т. 2-е видання. — Токіо: Сьоґаккан, 1994—1997.
  4. яп.: 主計頭, かずえのかみ
  5. яп.: 肥後守, ひごのかみ.
  6. У 1632 годзе сын памерлага Като Тадахіра быў пазбаўлены земеляў за нядбайнае кіраванне і сасланы ў вёску Сёнай ў правінцыі Кай.

Літаратура правіць

  • Като Кійомаса // Енциклопедія Ніппоніка: в 26 т. 2-е видання. — Токіо: Сьоґаккан, 1994—1997.

Спасылкі правіць