Катэхі́зіслац.: catechēsis ад стар.-грэч.: κατηχισμός (павучанне, навучанне) ← стар.-грэч.: κατηχεῖν (усяляць, гучаць у адказ) = κάτω (уніз) + ήχου (гук) — афіцыйны веравызнальны дакумент якой-небудзь канфесіі, абвяшчальнае навучанне, кніга, якая змяшчае асноўныя становішчы хрысціянскага (не абавязкова) веравучэння, часта выкладзеныя ў выглядзе пытанняў і адказаў.

Катэхізіс Сымона Буднага, 1562

Катэхізіс утрымлівае адказы на найбольш тыповыя багаслоўскія пытанні і пачатковую багаслоўскую адукацыя перад хрышчэннем. Катэхізісы праваслаўных, каталікоў і пратэстантаў адрозніваюцца па прычыне адрозненняў у іх веравызнаннях. Ёсць адмысловыя дзіцячыя катэхізісы — спрошчаныя. Не любяць выкарыстоўваць катэхізісы анабаптысцкія канфесіі (тыя, хто не хрысцяць немаўлятаў) — баптысты, адвентысты, харызматы, пяцідзясятнікі, «царква Хрыста», мармоны і інш. Аднак у Сведак Іеговы ёсць катэхізіс з выразным указаннем біблейскіх вершаў, у якіх неабходна самастойна знайсці адказы перад гутаркай на хрышчэнне.

У пераносным сэнсе слова «катэхізіс» часам скарыстоўваецца для абазначэння твора, напісанага ў форме пытанняў-адказаў, ці сімвала веры, зборніка нейкіх непарушных прынцыпаў.

Навучанне асновам веры па катэхізісе (напрыклад у перыяд абвяшчэння) завуць катэхезай.

Гл. таксама правіць


Спасылкі правіць

  • Катэхізіс Каталіцкай Царквы. Кампендыум
  • Самусік А.Ф. Катэхізісы ў каталіцкіх школах Беларусі ў XVI – XVIII стст. // Религия и общество – 12 : сборник научных статей / под общ. ред. В.В. Старостенко [и др.]. Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2018. С. 98-100.