Кафун (яп.: 古墳) — археалагічная культура жалезнага веку на Японскіх астравах. Традыцыйна разглядаецца як першы перыяд эпохі Ямата. Існавала паміж 250 г. і 538 г.

Кафун
жалезны век
Кераміка Кафун
У складзе Ямата
Геаграфічны рэгіён Далёкі Усход
Лакалізацыя Японскія астравы
Датаванне 250538 гг.
Тып гаспадаркі сельская гаспадарка
Пераемнасць
Яёй Асука
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне правіць

Доўгі час культура Кафун лічылася натуральным працягам болей старажытнай культуры Яёй. Аднак палеагенетычныя і генетычныя даследаванні XXI ст. паказалі, што ў гэты перыяд адбывалася буйная міграцыйная хваля з Усходняй Азіі на Японскія астравы. Большасць сучасных японцаў з'яўляюцца прамымі нашчадкамі перасяленцаў той пары.

Асаблівасці правіць

Культура Кафун ахоплівала значную частку вострава Хонсю, востраў Сікоку і поўнач вострава Кюсю. Многія даследчыкі мяркуюць, што к канцу перыяда носьбіты Кафун заваявалі поўдзень Кюсю. Назва культуры літаральна значыць «курганы», паколькі ўзвядзенне штучных пахавальных узвышшаў з'яўляецца яе найбольшай адметнасцю. Яны шчыльна месцяцца ў пэўных раёнах, якія маглі з'яўляцца палітычнымі цэнтрамі валоданняў буйных ваенных родаў. Найбольшая група знаходзіцца на раўніне Осакі. Яе насыпалі прыкладна ў IV ст. Найстаражытнейшая група была створана ў катлавіне на поўначы Нары.

Археолагі вылучаюць 3 асноўныя тыпы курганоў:

  • Круглявыя эмпун
  • Прамавугольныя хофун
  • У форме замочнай свідравіны зэмпо-коэн-фун

Першыя два тыпы курганоў адносна невялікія, рэдка перавышаюць дыяметр 50 м. Апошні тып сустракаецца толькі ў Японіі, дасягае 400 м у даўжыню. Курганы, у якіх хавалі высакародных правадыроў, а таксама знаходкі ўмацаваных сядзіб з буйнымі сховішчамі збожжа сведчаць пра значнае распластаванне грамадства і ўзнікненне дзяржаўных фарміраванняў.

Асноўным заняткам было земляробства. Рысавыя палеткі ладзіліся не толькі ў далінах, але і ў горных раёнах, што вымусіла тагачасных жыхароў выкарыстоўваць болей складаныя ірыгацыйныя збудаванні, чым раней. Жалезныя паўседзённыя прадметы амаль выціснулі бронзавыя. Выразным дасягненнем у ганчарстве сталі ханіва — пахавальныя скульптуры з выявамі коней, узброеных воінаў, сялян, танцораў і г. д. Быў выпрацаваны стыль суэкі для керамічных пасудзін. Яны вырабляліся з каляровай гліны з дапамогай ганчарнага кола і абпальваліся пры высокіх тэмпературах.

Галерэя правіць

Спасылкі правіць