Кацярына Парфір’еўна Ляснічая

Кацярына Парфір’еўна Ляснічая (23 ліпеня 1933, в. Аснежыцы, Пінскі павет, Палескае ваяводства — 10 студзеня 2022) — беларускі жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Кацярына Парфір’еўна Ляснічая
Род дзейнасці даярка
Дата нараджэння 23 ліпеня 1933(1933-07-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 студзеня 2022(2022-01-10) (88 гадоў)
Грамадзянства

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Заходняй Беларусі. Пачатковую школу закончыла на выдатна.

З 1949 года працавала ў калгасе. У 1965 годзе атрымала ад групы ў 10 кароў сярэдні надой 7 555 кілаграмаў малака — самы высокі ў раёне. У 1966 годзе ёй прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна (2006).

Муж — Афет Васільевіч Ляснічы (1936—2021) — Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Белорусская ССР, краткая энциклопедия — Том 5 — Страница 369. 1982

Спасылкі правіць