Каянскі замак
Каянскі замак (шведск.: Kajaneborg, фінск.: Kajaanin linna) — шведскі замак у горадзе Каяні на цэнтральнай частцы сучаснай Фінляндыі. Разбураны ў час Паўночнай вайны, быў часткова адбудаваны наноў у 20 ст.
Замак | |
Каянскі замак | |
---|---|
| |
64°13′45″ пн. ш. 27°43′58″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Фінляндыя |
Каяні | |
Заснавальнік | Ісак Бем |
Першае згадванне | 1604 |
Дата заснавання | 1604 |
Будаўніцтва | 1605—1666 гады |
Стан | Руіны, пабудаваны мост праз замак |
Сайт | kajaaninlinna.fi |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя правіць
Заснаваны у 1604 годзе на маленькім востраве Амакоскі аднайменнай ракі, замак быў перабудаваны і ўмацаваны ў сярэдзіне 16 ст. З-за сваёй аддаленасці ад шведскіх палітычных і культурных цэнтраў, замак стаў месцам спасылкі палітычных зняволеных. Сярод вязняў замка ў розны час былі паэт Ларс Віваліус і гісторык Ёханес Месеніус, які жыў у замку ў цяжкіх умовах з 1616 па 1635 гады.
24 лютага 1716 года у ходзе Паўночнай вайны Каяскі замак быў захоплены і разбураны рускімі войскамі. Па ўмовах Ніштацкага мірнага дагавора паміж Расіяй і Швецыяй, замак зноў перайшоў да шведаў, аднак разбурэнні былі настолькі сур'ёзнымі, што яго не сталі адбудоўваць нанова. Часткова адноўлены ён быў толькі ў 20 ст..
У 1917 годзе на востраве была пабудавана гідраэлектрастанцыя. Першы драўляны мост на вяршыні руін быў пабудаваны у 1845 годзе. Да 1937 замак-востраў стаў падмуркам для новага дарожнага мосту з бетону. Мост называўся «замкавым» і першапачаткова быў адзіным мастом праз раку Каяні. Пасля будаўніцтва іншых мастоў, рух праз замкавы мост скараціўся і ўлады распрацавалі планы знесці мост і правесці належнае аднаўлення помніку.
У цяперашні час муніцыпальныя ўлады Каяні і Музейнае ведамства Фінляндыі сумесна праводзяць работу па даследаванні замка, яго рэстаўрацыі і павышэнню турыстычнай прывабнасці.