Каірскі егіпецкі музей

Егіпецкі музей або Каірскі музей — музей у Каіры, сталіцы Егіпта. З'яўляецца самым вялікім у свеце сховішчам прадметаў старажытнаегіпецкага мастацтва. Яго калекцыя налічвае каля 120 тысяч экспанатаў усіх гістарычных перыядаў старажытнага Егіпта.

Егіпецкі музей
المتحف المصري

Галоўны ўваход у музей
Заснаваны 1900
Заснавальнік Auguste Mariette[d]
Адкрыты 1902
Месцазнаходжанне Плошча Тахрыр, Каір, Егіпет
Адрас Piazza Tahrir, El Tahrir Sq., Downtown, Cairo і ميدان التحرير ، وسط البلد ، القاهرة
Адкрыты 1902
egymonuments.com/… (англ.)
egymonuments.com/… (ар.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак правіць

 
Будынак Каірскага егіпецкага музея

Будынак музея, размешчаны ў цэнтры горада на плошчы Тахрыр, быў пабудаваны ў 1900 годзе ў неакласічным стылі па праекце французскага архітэктара Марселя Дзюнона. Адкрыццё музея адбылося ў 1902 годзе.

Перадгісторыя правіць

 
Агюст Марыет

У 1835 годзе егіпецкі ўрад арганізаваў «Службу старажытнасцей Егіпта» каб спыніць рабаванні ў месцах археалагічных раскопак і выратаваць вельмі каштоўныя знаходкі. Неўзабаве была сабрана першая калекцыя шэдэўраў старажытнаегіпецкага мастацтва. У 1858 годзе егіптолаг Агюст Марыет заснаваў музей у Булаку, дзе і была выстаўлена калекцыя. Пасля таго, як у 1878 годзе па прычыне паводкі шматлікія экспанаты былі пашкоджаны, а частка іх выкрадзена, Марыет выступіў з ініцыятывай пабудаваць вялікі музей для захоўвання старажытнасцей. У 1880 годзе па загадзе Ісмаіла-Пашы экспанаты былі перавезены і да заканчэння будаўніцтва новага музея заставаліся ў крыле яго палаца ў Гізе.

Экспанаты правіць

 
Зала музея

У музеі выстаўлены:

 
Залатая маска Тутанхамона

Здарэнні правіць

  • 28 студзеня 2011 года падчас народных дэманстрацый марадзёрамі былі разбіты некалькі вітрын і спустошана каса, пасля чаго быў створаны «жывы ланцуг» вакол музея са свядомых дэманстрантаў для абароны экспанатаў[1]. Затым музей быў узяты пад абарону армейскіх падраздзяленняў[2]. Як паведаміў дзяржаўны міністр па справах старажытнасцей Егіпта Захі Хавас, пасля праведзенай у музеі інвентарызацыі ў спісе выкрадзеных музейных каштоўнасцей знаходзяцца прынамсі 18 артэфактаў. Сярод іх дзве пазалочаныя драўляныя статуі фараона Тутанхамона, статуя Нефертыці, статуэтка пісца, а таксама сэрца скарабея[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Густерин П. В. Египетский музей. История создания // Мир музея. 2011, № 6.

Спасылкі правіць