Кедр ліванскі (Cedrus libani) — від хваёвых дрэў з роду кедр сямейства Хваёвыя.

Кедр ліванскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cedrus libani A.Rich.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183406
NCBI  93692
EOL  1061705
GRIN  t:9695
IPNI  676705-1
TPL  kew-2707327

Батанічнае апісанне правіць

Вечназялёнае іглічнае дрэва. У спрыяльных умовах дасягае вышыні 40-50 м пры дыяметры ствала да 2,5 м. Крона ў маладым узросце канічная, з узростам набывае сплошчаную, шырокую, парасонападобную форму.

Хвоя ад зялёнага да сіва-блакітна-зялёнага колеру, чатырохгранная, утварае пукі па 30-40 штук, даўжыня хваінак да 3,5 см; застаецца на дрэве на працягу 2 гадоў.

Пладаносіць раз у два гады, пачынаючы з ўзросту 25-30 гадоў. Шышкі цыліндрычныя, светла-карычневыя, да 12 см даўжынёй і 4-6 см шырынёй. Насенне даўжынёй 15-18 мм і шырынёй 5-7 мм, з крылом да 25 мм; неядомыя, смалістыя, распаўсюджваюцца ветрам.

Кара цёмна-шэрая, лускаватая.

Драўніна чырвонага колеру, трывалая і духмяная, лёгкая і даволі мяккая.

Расце кедр ліванскі даволі павольна. Пераносіць паніжэнне тэмпературы да −30 ° C. Светлалюбівы, засухаўтойлівы, непатрабавальны да глебы, але моцна пакутуе ад залішняга ўвільгатнення.