Кембрыйскія горы

Кембрыйскія горы (англ.: Cambrian Mountains) — шэраг горных ланцугоў ў Вялікабрытаніі, якія адлучаюць Уэльс ад Англіі і якія займаюць асноўную частку паўвострава Уэльс. Найвышэйшы пункт — гара Сноўдан.

Кембрыйскія горы
англ. Cambrian Mountains
52°25′ пн. ш. 3°30′ з. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнУэльс
Найвышэйшая вяршыняСноўдан 
Найвышэйшы пункт1085 м 
Кембрыйскія горы (Вялікабрытанія)
Кембрыйскія горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Характарыстыка правіць

Даўжыня Кембрыйскіх гор складае каля 150 кіламетраў. Горы ўключаюць у сябе паўднёвыя горы Уэльса — Маякі Брэкана, горы паўночных Кармартэншыра і Керэдыгіёна, і Снаўдонію ў Паўночным Уэльсе.

Першапачаткова тэрмін «Кембрыйскія горы» ўжываўся ў агульным сэнсе да большай часткі нагор’я Уэльса. З 1950-х выкарыстанне гэтай назвы стала ўсё больш і больш лакалізаваным да геаграфічна гамагеннага нагор’я сярэдняга Уэльса, вядомаму на валійскай мове як Elenydd (якое распасціраецца ад Пімлімана да Мінід-Малайна).

Гэтая неўрадлівая і маланаселеная дзікая мясцовасць часта згадваецца як Пусткі Уэльса. Тым не менш, яны забяспечваюць вадой увесь Уэльс і такія вялікія англійскія гарады, як Ліверпуль і Бірмінгем.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць