Кенаф (Hibiscus cannabinus) — кветкавая расліна роду Гібіскус (Hibiscus) сямейства Мальвавыя (Malvaceae).
Аднагадовая травяністая лубавалакністая расліна з прамым рабрыстым ці круглаватым сцяблом вышынёю да 6 м, укрытым шыпікамі. Корань стрыжнёвы, галінасты, даўжынёй да 2 м. Лісце буйное, сярэдняе — пальчата-раздзельнае, ніжняе — сэрцападобнае, верхняе — ланцэтнае. Кветкі пазушныя, амаль белыя, з ярка-вішнёвай плямай унутры венчыка. Плод — 5-гнездавая каробачка.
Гаспадарчае значэнне
правіць
У сухіх сцеблах да 21 % валакна, якое выкарыстоўваецца для вырабу тэхнічных тканін, у насенні — да 20 % тэхнічнага алею. 3 валакна кенафа вырабляюць брызент, вяроўкі, радно, з кастрыцы — паперу і будаўнічыя пліты, з насення — тэхнічны алей, макуху выкарыстоўваюць як угнаенне і корм для жывёлы.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- Гибискус коноплёвый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)