Кенет Спенсер Ялавіц

Ке́нет Спе́нсер Ялавіц (англ.: Kenneth Spencer Yalowitz; нар. 28 мая 1941, Чыкага, Ілінойс[2]) — дыпламат ЗША, пасол у Беларусі ў 1994—1997 гадах[3].

Кенет Спенсер Ялавіц
пасол ЗША ў Беларусі[d]
29 верасня 1994 — 8 ліпеня 1997
Пасол ЗША ў Грузіі[d]
29 чэрвеня 1998 — 21 чэрвеня 2001
Нараджэнне 28 мая 1941(1941-05-28) (82 гады)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера дыпламат
Месца працы
Узнагароды
Superior Honor Award
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Кенет Ялавіц скончыў Калумбійскі ўніверсітэт са ступенню магістра філасофіі, Вісконсінскі ўніверсітэт у Мадысане са ступенню бакалаўра мастацтваў.

На дыпламатычнай службе з 1966 года. Працаваў у Гаазе, у місіі ЗША ў НАТА, пасланнікам-дарадцам па эканамічных справах у Маскве (1991—1993). У 1994—1997 — пасол ЗША ў Беларусі, у 1998—2001 — пасол ЗША ў Грузіі[4][3]. Пасля гэтага скончыў дыпламатычную кар’еру.

У 2009 абраны ў Амерыканскую акадэмію дыпламатыі[5][4].

Валодае рускай, французскай мовамі[2].

Сям’я правіць

Жанаты, мае сына[2].

Крыніцы правіць

  1. Kenneth S. Yalowitz Праверана 23 чэрвеня 2023.
  2. а б в Office of the Press Secretary.. President Clinton names Kenneth Spencer Yalowitz as Ambassador to the Republic of Belarus (англ.). The White House (6 жніўня 1994). Праверана 24 чэрвеня 2023.
  3. а б Kenneth Spencer Yalowitz (1941–) (англ.). Office of the Historian. United States Department of State. Праверана 24 чэрвеня 2023.
  4. а б Hon. Kenneth S. Yalowitz (англ.). Wilson Center. Праверана 24 чэрвеня 2023.
  5. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Member List. The American Academy of Diplomacy. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2021. Праверана 22 верасня 2023.