Кен Элтан Кізі (англ.: Ken Elton Kesey, 17 верасня 1935, Ла Хунта, штат Каларада, ЗША — 10 лістапада 2001) — амерыканскі пісьменнік. Вядомы, у прыватнасці, як аўтар рамана «Палёт над гняздом зязюлі» (One Flew Over the Cuckoo's Nest). Кізі лічыцца адным з галоўных пісьменнікаў біт-пакалення і пакалення хіпі, які аказаў вялікі ўплыў на фарміраванне гэтых рухаў і іх культуру.

Кен Кізі
англ.: Ken Kesey
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 верасня 1935(1935-09-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лістапада 2001(2001-11-10)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Fred Alvin Kesey[d][4]
Маці Geneva Wilma Smith[d][4]
Дзеці Sunshine Kesey[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, эсэіст, дзіцячы пісьменнік, барэц
Кірунак постмадэрнізм
Мова твораў англійская
intrepidtrips.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і ўладальніка маслабойні. У 1946 пераехаў у Спрынгфілд, штат Арэгон. Маленства прайшло на бацькавай ферме ў даліне Віламет, дзе ён рос і выхоўваўся ў пабожнай сям’і. У дзяцінстве і юнацтве К. Кізі захапляўся спортам, стаў чэмпіёнам штата па барацьбе. Пасля заканчэння школы ён уцякае з дому з аднакласніцай Фэй Хэксбі, якая потым стала яго спадарожніцай і нарадзіла ад яго чатырох дзяцей. У 1975 К. Кізі скончыў факультэт журналістыкі ўніверсітэта штата Арэгон.

У 1959, падчас навучання на курсах у Стэнфардскім універсітэце, каб падзарабіць грошай, К. Кізі пайшоў працаваць начным санітарам у псіхіятрычнае аддзяленне ветэранскага шпіталя ў Мэнла-парку, а таксама добраахвотна ўдзельнічаў у эксперыментах па вывучэнні ўплыву на арганізм ЛСД, мескаліну і іншых псіхадэлікаў, што паўтаемна праводзіліся з ведама ЦРУ.

У 1964 разам з сябрамі-аднадумцамі ён арганізаваў камуну пад назвай «Вясёлыя гарэзы» (Merry Pranksters). Камуна наладжвала канцэрты-хэпенінгі, т. зв. «кіслотныя тэсты» (Acid Tests) з раздачай ЛСД усім ахвотным. Гэтыя «тэсты» часта суправаджаліся светлавымі эфектамі і музыкай, якую ўжывую выконваў малады гурт Grateful Dead. Пазней такія вечарыны наведваў паэт Ален Гінзберг і многія іншыя.

Першыя творы Кена Кізі не былі апублікаваныя, аднак падчас працы санітарам у псіхіятрычным шпіталі ён пачаў працу над будучым культавым раманам «Палёт над гняздом зязюлі». Кізі бавіў час у размовах з пацыентамі, ён не верыў, што пацыенты былі ненармальнымі, хутчэй грамадства іх адрынула, бо яны не ўпісваліся ў агульнапрынятыя ўяўленні аб тым, як павінен паводзіцца чалавек. Раман быў апублікаваны ў 1962 годзе і тут жа выклікаў шырокі розгалас. У 1975 Мілаш Форман зняў аднайменны фільм, які атрымаў 5 прэмій «Оскар», а таксама шэраг іншых узнагарод.

У 1964 «Гарэзы» разам з К. Кізі здзейснілі легендарнае хіпоўскае падарожжа па ЗША на расфарбаваным старым школьным аўтобусе. Канцавым пунктам стала Міжнародная выстава.

ЛСД быў абвешчаны ў ЗША па-за законам, таму «Вясёлыя гарэзы» пераехалі ў Мексіку. Але па вяртанні К. Кізі быў арыштаваны за захаванне марыхуаны і асуджаны на 5 месяцаў турмы. Пасля вызвалення ён вярнуўся на сямейную ферму ў даліне Віламет, дзе правёў рэшту жыцця. Тут ён напісаў мноства артыкулаў і апавяданняў, вёў гаспадарку, у 1990-я зноў пачаў з’яўляцца на публіцы.

Апошнія гады жыцця Кен Кізі многа хварэў, у яго быў дыябет, рак печані, інсульт. Пасля адной з аперацый праз два тыдні ён памёр у лякарні.

Раманы правіць

  • «Палёт над гняздом зязюлі» (англ.: One Flew Over the Cuckoo's Nest), 1962
  • «Часам дур вялікая» (англ.: Sometimes a Great Notion), 1964
  • «Песня марака» (англ.: Sailor Song), 1992
  • «Апошні заезд» (англ.: Last Go Round), 1994

Беларускія пераклады правіць

  • Палёт над гняздом зязюлі / Перакл. з англ. Аляксей Знаткевіч. — Мн.: Выдавец А. М. Янушкевіч, 2017.

Зноскі

  1. а б Ken Kesey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ken Kesey // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Find a Grave — 1996. Праверана 21 красавіка 2023.
  4. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.

Спасылкі правіць