Керынейская лань

Керынейская лань[1] — у старажытнагрэчаскай міфалогіі цудоўная, не ведаючая стомленасці лань Артэміды з залатымі рогамі і меднымі нагамі. Яе прысвяціла Артэмідзе Тайгета. Жыла ў Ёное, была залатарогай і належала Артэмідзе. Істота было паслана Артэмідай у Аркадыю як пакаранне людзям: лань спусташала палі.

Паводле Калімаху, ланяў было пяць, ростам больш быка, з залатымі рагамі, яны пасвіліся ў Анаўра, чатырох нагнала Артэміда і запрэгла ў сваю калясніцу, але адна па волі Геры ўцякла.

Чацвёрты подзвіг Геракла правіць

Мікенскі цар Еўрысфей загадаў Гераклу (Геркулесу) даставіць лань жывой у Мікены. Гэта было цяжкае заданне, паколькі дагнаць лань, ніхто не мог. Геракл пераследваў чарадзейную жывёлу цэлы год, пакуль не нагнаў у паўночнай краіне гіпербарэеў. Герой паспрабаваў злавіць жывёлу, але яна выслізнула ад яго і панеслася зваротна на поўдзень. Тады Геракл раніў лань у нагу і толькі пасля гэтага змог схапіць няўлоўную жывёлу. Па адных, Геракл злавіў лань у цянёты; альбо асачыў і захапіў падчас сну; альбо замарыў бесперапыннай пагоняй Паводле Гігіну, ён прывёў жывым аленя з залатымі рагамі ў Мікены.

Зноскі

  1. Міфалогія. «Старажытная Элада». У дзвюх частках. Ч.1. Мн., 2000;

Літаратура правіць