Керыя Ібрагім (тыгрынья: ኬሪያ ኢብራሂም; нар. 22 сакавіка 1973) — эфіопскі палітык і спікер Палаты Федэрацыі з 2018 па 2019. Яна была кіраўніком Дзяржаўнай службы ў раёне Тыграй і галоўным адміністратарам зоны Дэбуб Місракаві. Адзін з дзевяці членаў ЦК НФВТ і кіраўнік аддзела па справах жанчын у рэгіёне Тыграй[1][2].

Керыя Ібрагім
Спікер Палаты Федэрацыі Эфіопія
6 мая 2018 — 9 чэрвеня 2020
Папярэднік Ялэў Абатэ
Пераемнік Адан Фарах
Нараджэнне 22 сакавіка 1973(1973-03-22) (51 год)
Партыя
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Керыя Ібрагім нарадзілася ў Асмэры, сучасная Эрытрэя (тады эфіопская тэрыторыя), і вырасла ў Вукро, Тыграй, Эфіопія[3][4]. Яе сям’я з сярэдняга класа, вяла сваё жыццё за кошт даходу ад невялікага кіёска[5]. Нягледзячы на тое, што Керыя не змагла здаць нацыянальны экзамен па заканчэнні сярэдняй школы, яна стала экспертам па сельскай гаспадарцы і атрымала ступень бакалаўра ў галіне эканомікі і ступень магістра ў экалагічнай антрапалогіі[4][1].

З 1988 года Керыя працавала на розных узроўнях улады ў Тыграі — ад раённага да абласнога. Яна стала адной з нямногіх жанчын сярод вышэйшых кіраўнікоў НФВТ. Керыя таксама была адзіным мусульманскім членам НФВТ, членам-заснавальнікам Выканаўчага камітэта эфіопскага Народна-рэвалюцыйнага дэмакратычнага фронту[1][6].

З 6 мая 2018 яна стала была спікерам Палаты Федэрацыі. Аднак з-за пандэміі COVID-19 Палата Федэрацыі адклала нацыянальныя выбары, якія павінны былі адбыцца 24 жніўня 2020 года (па эфіопскім календары). Пасля гэтага, 9 чэрвеня, Керыя абвінаваціла ўрад Абія Ахмеда Алі ў тым, што ён пазбаўляе краіну суверэнітэту, і сышла ў адстаўку з пасады спікера парламента. Яна таксама дадала, што не можа быць «саўдзельніцай, калі парушаецца канстытуцыя і фармуецца дыктатарскі ўрад»[7][8].

Вайна ў Тыграі правіць

З пачаткам Тыграйскага канфлікту засталася ў шэрагах НФВТ і падтрымала Дэбрэцыана Гебрэмікаэля.

13 лістапада Федэральная паліцэйская камісія Эфіопіі выдала ордэр на арышт Керыі і 64 іншых высокапастаўленых членаў НФВТ. Па даных Федэральнай паліцэйскай камісіі, Керыя і яе калегі здзейснілі дзяржаўную здраду і нясуць адказнасць за парушэнні правоў чалавека і карупцыю[9][10]. 1 снежня федэральныя ўлады заявілі, што Керыя здалася федэральным сілам бяспекі ў Мэкэле, сталіцы рэгіёну Тыграй[11]. 16 студзеня 2021 года Керыя паўстала перад судом[12][13].

11 сакавіка яна была вызвалена пад заклад, паколькі пракуратура не знайшла дастатковых доказаў для затрымання падазраваных падчас расследавання і папрасіла суд вызваліць Керыю[14][15][16].

30 сакавіка 2023 года Керыя і ўсе грамадзянскія і ваенныя лідары НФВТ былі вызвалены з турмы. За некалькі месяцаў да гэтага ўлады і паўстанцы падпісалі мірнае пагадненне[17].

Зноскі правіць

  1. а б в TesfaNews. Speaker of Ethiopia's Upper House Resigns (англ.). TesfaNews (8 чэрвеня 2020). Праверана 27 November 2020.
  2. Speaker of Ethiopia's upper house resigns after polls postponed (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 27 November 2020.
  3. ""ፍቅር እስከ መቃብርን አልረሳውም" ወ/ሮ ኬሪያ ኢብራሂም". BBC News አማርኛ [амхарская]. Праверана 27 November 2020.
  4. а б የወይዘሮ ኬሪያ ኢብራሂም ትዳር እንዴት ፈረሰ? (англ.)(недаступная спасылка). Yeahun Zena (9 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2021. Праверана 27 November 2020.
  5. ኬሪያ ኢብራሂም ከውቅሮ እስከ አራት ኪሎ. www.ethioreference.com. Праверана 27 November 2020.
  6. Keria Ibrahim Elected Speaker of Ethiopian House of Federation (англ.). www.ezega.com. Праверана 27 лістапада 2020.
  7. TesfaNews. Speaker of Ethiopia's Upper House Resigns (англ.). TesfaNews (8 чэрвеня 2020). Праверана 27 лістапада 2020.
  8. Speaker of Ethiopia's upper house resigns after polls postponed (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 27 лістапада 2020.
  9. Arrest warrant issued for TPLF Junta members (англ.). Welcome to Fana Broadcasting Corporate S.C. Праверана 27 лістапада 2020.
  10. Arrest Warrant Issued on 96 Tigray Officials, Army Generals (англ.). www.ezega.com. Праверана 27 лістапада 2020.
  11. Reuters Staff (2020-12-01). "Ethiopian govt says senior politician linked to Tigray region rebellion surrenders". Reuters [англійская]. Праверана 2020-12-02.
  12. "Former TPLF officials appear before court". The Reporter. Архівавана з арыгінала 2021-01-29. Праверана 2021-01-27.
  13. Sebhat Nega and Keria Ibrahim appeared in court. www.sheganews.com. Праверана 27 студзеня 2021.(недаступная спасылка)
  14. "ወ/ሮ ኬሪያ ኢብራሂም ከእስር በዋስ መለቀቃቸው ተነገረ". BBC News አማርኛ [амхарская]. Праверана 2021-03-12.
  15. ወይዘሮ ኬሪያ ኢብራሂም በዋስ እንዲለቀቁ ተወሰነ (англ.). Welcome to Fana Broadcasting Corporate S.C (11 сакавіка 2021). Праверана 12 сакавіка 2021.
  16. Court grants bail to Keria Ibrahim, former Speaker of House of Federation (англ.). Welcome to Fana Broadcasting Corporate S.C. Праверана 12 сакавіка 2021.
  17. Keria Ibrahim and Two Other TPLF Leaders Released from Prison Amid Peace Deal in Tigray Region (англ.). Addis Insight (30 сакавіка 2023). Праверана 2 красавіка 2023.