Клаўдзія Канстанцінаўна Каліна

Клаўдзія Канстанцінаўна Каліна (дзявочае Белявец, у замужжы Лукашэвіч, Капелян; 1 лістапада 1925, вёска Блювінічы, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць — 25 чэрвеня 1994) — беларуская пісьменніца.

Клаўдзія Канстанцінаўна Каліна
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 лістапада 1925(1925-11-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1994(1994-06-25) (68 гадоў)
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям'і настаўніка. Скончыла Брэсцкае музычнае вучылішча (1953). Працавала настаўніцай спеваў у школах Брэста, Кобрына, Віцебска, а ў 1960—1977 гг. — Мінска.

Першыя апавяданні і казкі пачала друкаваць у дзіцячых часопісах у 1962 г. Аўтар аповесцей, апавяданняў і казак для дзяцей «Хлопчык-пакідайчык» (1969), «Забароненая песня» (1972), «Каляровыя месяцы» (1975), «Маці і сын» (1977), «Світанак» (1983), «Бабуля Насця, дзед Адам, Петрык і каза Рагуля» (1985), «Крылаты конь» (1989)[1][2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2