Клеменс Пятроўскі

Клеменс Пятроўскі (польск.: Klemens Piotrowski, лац.: Clemens Piotrowski; 28 снежня 1776 г., Мінск — 6 красавіка 1831 г., правінцыя Рэджа Эмілія, Італія) — педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.

Клеменс Пятроўскі
польск.: Klemens Piotrowski, лац.: Clemens Piotrowski
Дата нараджэння 23 снежня 1776(1776-12-23)
Месца нараджэння
Дата смерці красавік 1831 (54 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера багаслоўе
Месца працы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Уступіў у Таварыства Ісуса ў Полацку 5 верасня 1797 г., пасля чаго на працягу двух гадоў праходзіў выпрабаванні ў Полацкім навіцыяце. Выкладаў у класе інфімы (1799—1800), граматыкі і сінтаксісу (1801—1802) у Дынабургу. У 1802—1803 і гг. вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Выкладаў паэтыку і рыторыку ў Дынабургскім (1803—1804) і Віцебскім (1804—1805) езуіцкіх калегіумах. З 1805 па 1809 гг. прайшоў курс тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Прафесар філасофіі і матэматыкі ў Мсціславе (1809—1811) і Віцебску (1811—1812)[1].

Доктар тэалогіі і кананічнага права, прафесар грамадзянскага права (1813—1815), прафесар права і навук дыпламатычных (1815—1817), прафесар дагматычнай тэалогіі (1819—1820) Полацкай езуіцкай акадэміі. У перыяд з 1818 па 1820 — сакратар акадэміі[1][2].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) выехаў у Італію, дзе і памёр 6 красавіка 1831 г.[3]

Зноскі

  1. а б Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  2. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 161.
  3. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.

Літаратура правіць

  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki J. M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.