Клешчавіна

від раслін

Клешчаві́на[3] (Ricínus) — монатыпны род кветкавых раслін з сямейства Малачайныя. Адзіны від — клешчавіна звычайная (Ricinus communis L.).

Клешчавіна
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ricinus communis L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28393
NCBI  3988
EOL  1151096
GRIN  t:31896
IPNI  162970-3
TPL  kew-178867

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Шматгадовая дрэвападобная вечназялёная расліна (у культуры ва ўмовах умеранага клімату вырошчваецца як аднагадовая), вышынёй да 10 м. Сцябло прамое, галінастае, пустое ў сярэдзіне. Лісце на доўгіх чаранках, пальчата-радзельнае. Кветкі раздельнаполыя, у гронкападобных суквеццях. Плод — трохгнёздавая каробачка, у кожным гняздзе якой знаходзіцца адно бліскучае, стракатае семя.

Размнажаецца насеннем. Ядавітая[4].

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Радзіма клешчавіны не вызначана, магчыма, Афрыка (Эфіопія). Натуралізавалася паўсюдна у трапічнай і субтрапічнай зонах абодвух паўшар’яў, дзе расце ў дзікім або паўкультурным выглядзе. Асноўныя цэнтры культуры — Індыя, Бразілія, Аргенціна, краіны Афрыкі, Кітай і Іран. У Егіпце яна разводзіцца ўжо больш за чатыры тысячы гадоў.

Клешчавіна звычайная (Ricinus communis L.) — святлолюбівая расліна, мезафіт і эўтроф[5].

Выкарыстанне правіць

Алейная, лекавая і дэкаратыўная садовая расліна. У насенні клешчавіны атрымліваецца 48—55 % тлустага алеюрыцыны[6]. Таксама маюцца атрутныя рэчывы (рыцын і рыцынін)[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Клешчавіна у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 335.
  4. Сергей Бесараб Токсины растений. User Stories // Хабр — habr.com, 22 ліпеня 2021, 01:21
  5. Клещевина обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 528. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  7. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць