Клод Жыло

французскі мастак, графік, дэкаратар

Клод Жыло (фр. фр.: Claude Gillot; 28 красавіка 1673, Лангр — 4 мая 1722, Парыж) — французскі мастак-дэкаратар, малявальшчык, жывапісец і гравёр, акадэмік Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры (з 1715; асацыятыўны член з 1710); знакавы прадставіць стылю Рэгенцтва, адзін з заснавальнікаў мастацтва ракако.

Клод Жыло
фр.: Claude Gillot
Фатаграфія
Дата нараджэння 28 красавіка 1673(1673-04-28)[1] ці 27 красавіка 1673(1673-04-27)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 мая 1722(1722-05-04)[3][4][…] (49 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, графік
Уплыў Jean-Baptiste Corneille[d]
Уплыў на Антуан Вато, Нікала Ланкрэ, François Joullain[d] і Anne Claude Philippe, Comte de Caylus[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Жана-Батыста Карнэля. У 1715 годзе быў прыняты ў Акадэмію жывапісу і скульптуры за палатно «Ісус на крыжы» (фр.: Jésus devant sa croix), лічыўся майстрам пышных міфалагічных сцэн з падрабязна выпісанымі дэталямі пейзажа («Урачыстасць Вакха» і інш.), аднак імкнуўся хутчэй да жанравых сцэнак, шмат працаваў як тэатральны дэкаратар: аўтар касцюмаў для оперы і драматычнага тэатра, ілюстраваў кнігі (у прыватнасці, «Байкі» Удара дэ Ламота, 1719).

Клод Жыло быў адным з галоўных прадстаўнікоў стылю французскага Рэгенцтва, якое папярэднічала ракако. Выконваў кардоны для шпалер, эскізы мэблі, роспісы вырабаў з фаянсу мануфактуры ў Мусцьі. Жыло выдаў зборнік гравюр пад назвай «Новая кніга прынцыпаў арнаментацыі, якія даюць неабмежаваную колькасць формаў». Гэты зборнік стаў для паслядоўнікаў Жыло своеасаблівай энцыклапедыяй ракайля. Клод Жыло вядомы таксама як першы настаўнік Антуана Вато. Вучнямі Жыла былі Нікала Ланкрэ, Філіп Пільман і Франсуа Жулен.

Зноскі