Клінганская мова

Клінганская мова
Саманазва: tlhIngan Hol
Створаны: Марк Окранд
Агульная колькасць носьбітаў: «каля тузіна»[1] вольна валодаючых (1996)
Моўныя коды
ISO 639-1:
ISO 639-2:
ISO/DIS 639-3:
Штучныя мовы

Клі́нганская мова — штучная мова, распрацаваная лінгвістам Маркам Окрандам паводле заказу Paramount Studios для адной з іншапланетных рас у выдуманым сусвеце культавага серыяла «Зорны шлях». У адрозненне ад шматлікіх моў, створаных для кінематографа, клінганская мова мае дэталёва распрацаваную граматыку, сінтаксіс і слоўнік, а таксама рэгулюючую арганізацыю — Інстытут клінганскай мовы, які публікуе пераклады класічных літаратурных твораў на клінганскую мову, і навуковы часопіс, які развівае мову.

Узнікненне правіць

Першыя гукі і фразы для персанажаў-клінганаў прыдумаў Джэймс Духан («Скоці») яшчэ ў першым фільме сусвета Зорны шлях (1979). Праз некалькі гадоў Харв Бенэт, прадзюсар фільма Зорны шлях 3: У пошуках Спока (1984), прапанаваў Марку Окранду распрацаваць мову, на якой будуць размаўляць антаганісты фільма[2].

Падчас стварэння мовы Марк Окранд свабодна аб’яднаў гукі і фразы, створаныя Джэймсам, з элементамі знаёмых яму з часоў навучання ва ўніверсітэце моў індзейцаў Паўночнай Амерыкі і санскрыта. Знойдзена значная колькасць супадзенняў клінганскай мовы з мовай амерыканскіх індзейцаў мутсун (мова уційскай групы), апошні носьбіт якой памёр у 1930 годзе[3]. У фанетыцы мовы выкарыстоўваецца шэраг цяжкіх для носьбітаў індаеўрапейскіх моў гукаў, у тым ліку гартанная змычка і іншыя гукі, экспартаваныя з моў амерыканскіх індзейцаў для стварэння падкрэслена «чужога» гучання.

Пісьменства правіць

Для серыяла і пасля яго было распрацавана некалькі сістэм клінганскага пісьменства на аснове дызайну іншых артэфактаў клінганаў і рыс тыбецкага пісьменства, выбранага з-за існавання ў ім вострых вуглоў. Усе яны былі літарнымі, і звычайна ў іх паслядоўна замяняліся літары англійскага варыянта лацінскага алфавіта (уключаючы дыграфы для th і г. д.). Але карыстальнікі мовы зараз выкарыстоўваюць пераважна англійскі варыянт лацінскага алфавіта.

Існаванне правіць

  • З 1992 года[4] існуе Інстытут Клінгана, створаны для падтрымкі мовы, які выдаў некалькі падручнікаў па ёй. Ёсць таксама часопіс на клінганскай мове, які выходзіў раз у квартал у 1992–2004 гадах.
  • У 2004 годзе была створана Вікіпедыя на клінганскай мове[5], але потым яна была перанесена на klingon.wikia.com.

Нашчадкі правіць

На аснове клінганскай мовы была распрацавана эзатэрычная мова праграмавання Var'aq.

Зноскі

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць