Гэй, званар, званар, мой пане,
Бій y звон, як змогі стане,

Гэй, гусляр, пясняр, мой браце,
Грай, спявай y полі, ў хаце,

Алесь Гарун. «Песня-звон»[1].

Клічны склон, клічная форма, вакатыў (лац.: vocativus) — асаблівая форма іменнай часціны мовы (часцей за ўсё назоўніка), якая выкарыстоўваецца для абазначэння аб'екта (часцей за ўсё, адушаўлёнага), да якога звяртаюцца. «Склонам» гэта форма называецца ўмоўна, бо ў строга граматычным сэнсе клічная форма склонам не з'яўляецца[2].

Гістарычна клічны склон уваходзіў у індаеўрапейскую сістэму склонаў і існаваў у латыні, санскрыце, і старажытнагрэчаскай мове. Хоць пазней ён быў страчаны многімі сучаснымі індаеўрапейскімі мовамі, некаторыя мовы захоўваюць гэты склон і дагэтуль, напрыклад, грэчаская, цыганская, многія славянскія мовы (беларуская, украінская, польская, сербская і інш.) і некаторыя кельцкія мовы (шатландская і ірландская), балтыйскія мовы (напрыклад: латышская і літоўская). З раманскіх клічны склон захаваўся толькі ў румынскай мове. Ён таксама ёсць у некаторых не-індаеўрапейскіх мовах, такіх як грузінская, арабская і карэйская.

Прыклады ў беларускай мове правіць

Брат — браце, сын — сыне, Янка — Янку, пан — пане і іншыя.

Зноскі

  1. Алесь Гарун. "Песня-звон(недаступная спасылка)
  2. Реформатский А. А. Введение в языковедение / Под ред. В. А. Виноградова. — М.: Аспект Пресс. 1998. С. 488. ISBN 5-7567-0202-4