Кніга Ісуса Навіна

Кніга Ісу́са Наві́на (іўр.: יְהוֹשֻׁעַ בִּן-נוּן Сеф́ер Егош́уа; лац.: Liber Iosue; стар.-грэч.: Ἰησοῦς του Ναυή) — шостая кніга ў Танаху (Старым Запавеце). Першая кніга Прарокаў. Па яўрэйскай традыцыі аўтарам кнігі з'яўляецца сам Ісус Навін (за выключэннем апошніх радкоў, якія апавядаюць пра яго смерць і пахаванне. Гэтыя радкі, паводле традыцыі, былі дапісаны прарокам Самуілам). Змяшчаецца пасля Пяцікніжжа Майсея, знаходзіцца ў найцеснай сувязі з ім і складае як бы ягоны працяг, так што некаторыя навуковыя крытыкі (Дыльман і інш.) прама адносяць яго да гэтай групы біблейскіх кніг, якую яны з прычыны гэтага завуць «Шасцікніжжам».

Кніга Ісуса Навіна (שְׁיְהוֹשֻׁעַ בִּן-נוּן)

Ізраільцяне перасякаюць Іардан. Гравюра Гюстава Дарэ.
Раздзел: Гістарычныя
Мова арыгінала: старажытнаяўрэйская
Легендарны аўтар: Ісус Навін
Мясцовасць: Ізраіль
Папярэдняя (праваслаўе): Другі закон
Наступная: Кніга Суддзяў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кніга апісвае гісторыю яўрэйскага народа ад смерці Майсея да смерці Ісуса Навіна (1272 г. да н.э. — 1244 г. да н.э.) і складае як бы зборнік рэляцый з поля бітвы, мае шмат апавяданняў, якія яскрава характарызуюць яўрэйскае ваеннае права ў старажытнасці. Крытыка імкнецца паказаць некаторыя анахранізмы ў кнізе, але ўвогуле яна носіць на сабе адбітак сучаснасці і гістарычнай праўды.

Утрыманне правіць

  • Пераход яўрэяў праз Іардан (гл.3-4)
  • Узяцце Іерыхона (гл.5-6)
  • Вайна з Гаем (гл.7-8)
  • Вайна супраць амарэйскай кааліцыі Аданіседэка (гл.9-10): узяцце Хеўрона (Нав. 10:36-37)
  • Апалчэнне Ісуса Навіна даходзіць да горада Сідон (Нав. 11:7) і руйнуе горад Асор (Нав. 11:10-11)
  • Размеркаванне заваяванай зямлі паміж ізраільскімі плямёнамі (гл. 13-19)

Пераклады правіць

Спасылкі правіць