Кольцы планеты — сістэма плоскіх канцэнтрычных утварэнняў з пылу і лёду, якая круціцца вакол планеты ў экватарыяльнай плоскасці. Кольцы выяўлены ва ўсіх газавых гігантаў Сонечнай сістэмы: Сатурна, Юпітэра, Урана, Нептуна і, магчыма, у Рэі, спадарожніка Сатурна.

Галоўнае кольца Юпітэра. Здымак апарата «Галілеа».

Гісторыя правіць

Сістэма кольцаў Сатурна была адкрыта ў XVII стагоддзі. Першым яе назіраў хутчэй за ўсё Галілеа Галілей у 1610 годзе, аднак з-за нізкай якасці оптыкі ён бачыў не кольцы, а толькі «прыдаткі» па абодва бакі Сатурна.

У 1655 годзе Хрысціян Гюйгенс, выкарыстоўваючы больш дасканалы чым у Галілея тэлескоп, першым убачыў кольцы Сатурна і запісаў: «Кольцам акружаны тонкім, плоскім, які нідзе не датыкаецца, да экліптыкі нахіленым».[1]

Больш 300 гадоў Сатурн лічыўся адзінай планетай, акружанай кольцамі. Толькі ў 1977 годзе, пры назіранні пакрыцця Уранам зоркі, у планеты былі выяўлены кольцы. Слабыя і тонкія кольцы Юпітэра былі адкрыты ў 1979 годзе касмічным апаратам «Вояджэр-1». Праз 10 гадоў, у 1989 годзе, «Вояджэр-2» выявіў кольцы Нептуна.[2]

Кольцы можа мець таксама спадарожнік Сатурна Рэя. Даныя, перададзеныя ў лістападзе 2005 і ў жніўні 2007 года апаратам «Касіні — Гюйгенс», паказалі, што пры заходзе ў «цень» Рэі, паток электронаў, які рэгіструюцца ад Сатурна, некалькі разоў анамальна памяншаўся, што можа сведчыць пра наяўнасць у Рэі трох кольцаў (англ.).[3]

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. В. Л. Пантелеев. Физика Земли и планет, курс лекций. — 2001.
  2. К. В. Холошевников.. Пылавыя каляпланетныя комплексы. Праверана 14 лютага 2009.
  3. Н. Т. Ашимбаева (ГАИШ). Новый лакомый объект исследований в Солнечной системе? (10 сакавіка 2008). Праверана 14 лютага 2009.

Літаратура правіць