Ко́лін Макло́рэн (англ.: Colin Maclaurin; 1698, Шатландыя — 1746) — выдатны англійскі матэматык. Рана асірацеўшы, ён быў узяты пад апеку сваім дзядзькам, які, як і бацька Маклорэна, жадаў, каб Колін прысвяціў сябе духоўнаму званню. У 1709 г. паступіў ва ўніверсітэт горада Глазга. Тут яго бліскучыя матэматычныя здольнасці развіліся, што ва ўзросце 15 гадоў ён ужо адкрыў некалькі тэарэм, якія і выклаў пасля ў адным са сваіх твораў. У 1717 г. заняў па конкурсе кафедру прафесара матэматыкі ў Абердзіна, на якой і заставаўся на працягу 5 гадоў. Затым пасля 3-гадовага знаходжання ў Францыі зноў атрымаў ў 1726 г. дзякуючы ўплыву Ньютана кафедру матэматыкі ў Эдынбургу. У 1745 годзе прыняў актыўны ўдзел у абароне Эдынбурга супраць прэтэндэнта, Карла-Эдуарда. У 1724 Маклорэн атрымаў ад Парыжскай акадэміі навук прэмію за працу па пытаннях падзення цел, а ў 1740 г. тая ж акадэмія пастанавіла падзяліць прэмію за лепшае сачыненне пра прылівы і адлівы паміж ім, Даніілам Бернулі і Эйлерам. Яго мемуары на гэтую тэму мелі назву «De causa physica fluxiis et refluxiis maris».

Колін Маклорэн
англ.: Colin Maclaurin
Дата нараджэння люты 1698[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 1746(1746-06-14)[2][3] (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Джон Маклорэн[d]
Род дзейнасці матэматык, фізік, астраном
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Роберт Сімсан[d][4]
Вядомыя вучні James Hutton[d][5]
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У гонар Маклорэна названы асобны выпадак радоў Тэйлара, калі рад будуецца ў пункце x0 = 0.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Colin Maclaurin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 19 верасня 2018.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура правіць

  • А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава Даведнік па вышэйшай матэматыцы — Мн., «ТетраСистемс», 2007. — С. 548.

Спасылкі правіць

  • Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. Колін Маклорэн (англ.) у архіве MacTutor.