Конкурс песні Еўрабачанне 1996

Конкурс песні Еўрабачанне 1996 — 41-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 18 мая 1996 года ў горадзе Осла (Нарвегія) на сцэне канцэртнай залы «Осла Спектрум». З-за вялікай колькасці краін, якія пажадалі прыняць удзел у конкурсе, была прадстаўлена новая сістэма адбору. Колькасць удзельнікаў была абмежавана 23-ма, уключаючы краіну-пераможцу мінулага конкурсу (Нарвегія).

Конкурс песні Еўрабачанне 1996
Дата
Фінал 18 мая 1996
Правядзенне
Месца правядзення Сцяг Нарвегіі Осла Спектрум, Осла, Нарвегія
Вядучы(я) Мортэн Харкетам і Інгвілд Брын
Тэлеканал гаспадароў Сцяг Нарвегіі NRK
Удзельнікі
Колькасць краін 23
Вяртанне Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Сцяг Славакіі Славакія
Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Сцяг Швейцарыі Швейцарыя
Сцяг Эстоніі Эстонія
Адмовіліся ад удзелу Сцяг Венгрыі Венгрыя
Сцяг Германіі Германія
Сцяг Даніі Данія
Сцяг Ізраіля Ізраіль
Сцяг Расіі Расія
Карта
Галасаванне
Сістэма галасавання Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12
Пераможная песня Сцяг Ірландыі «The voice» (Ірландыя)
Конкурс песні Еўрабачанне
1995 1997

Папярэдні адбор праводзіўся на аснове прадстаўленага аўдыёзапісу. Кожная заяўка, працягласцю не больш трох хвілін, вдпраўлялася на аўдыёкасеце ў Еўрапейскі Вяшчальны Саюз у Жэневе. Зборнік з усіх песень, атрыманых да вызначанай даты, быў разасланы ўсім удзельнікам. Кожная краіна выбірала журы з 8 чалавек, якія выбіраліся па тых жа прынцыпах, што і для фіналу конкурсу. Гэтае журы ацэньвае кожную песню, паказваючы ачкі ў сакрэтным бланку. Выніковыя ачкі дасылаліся ЕВС на працягу 24 гадзін. Для прадухілення прадузятасці перададборачнае журы не магло быць часткай журы фіналу. Вынікі былі абвешчаныя на наступны дзень, і ў гэты ж час прайшла жараб’ёўка выступленняў удзельнікаў фіналу. У выніку папярэдняга адбору Германія адзіны раз у гісторыі апынулася за рамкамі фіналу конкурсу.

Зноскі

Спасылкі правіць