Конназаводская вуліца (Магілёў)

Конназаводская вуліца (руск.: Коннозаводская улица) — колішняя вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва.

Конназаводская вуліца
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён

Гісторыя правіць

 
Конназаводская вуліца на нямецкім аэрафотаздымку 1943 года.
 
Конназаводская вуліца на плане Магілёва 1918 года

У канцы 1930-х — пачатку 1940-х гадоў упоперак вуліцы быў пабудаваны квартал, які складаўся з будынка Магілёўскай міжкраявой школы НКУС і жылы дом НКУС (вуліца Ленінская, 68). Пасля вайны на месцы астатняга адрэзку вуліцы ўзведзены квартал паміж вуліцамі Першамайскай і бульварам Леніна, вуліца цалкам знікла з карт горада. Ад былой забудовы захаваўся адзіны дом (вуліца Ленінская, 68а), які апынуўся ў двары квартала НКУС.

Размяшчэнне правіць

 
Дом па вуліцы Ленінскай, 68а, адзіны захаваны дом з забудовы Конназаводскай вуліцы

Была арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Ішла ад вул. Вялікай Садовай (цяпер Ленінская) да Дняпроўскага праспекта (цяпер Першамайская вуліца), пасля чаго пераходзіла ў Ледзькаўскую вуліцу (цяпер Сялянская).

Зноскі

Спасылкі правіць