Конрад II (кароль Італіі)

(Пасля перасылкі з Конрад II, кароль Італіі)

Конрад II (ням.: Konrad; 12 лютага 1074, Герсфельдскае абацтва, Германія — 27 ліпеня 1101, Фларэнцыя, Італія) — кароль Германіі (1087—1098) і кароль Італіі (1093—1098).

Конрад
ням.: Konrad
Кароль Германіі
1087 — 1098
Каранацыя 30 мая 1087, Ахенскі сабор, Ахен, Германія
Папярэднік Генрых IV
Пераемнік Генрых V
Кароль Італіі
1093 — 1098
(пад імем Конрад II)
Каранацыя 1093, Мілан, Італія
Папярэднік Генрых IV
Пераемнік Генрых V
Сцяг Герцаг Ніжняй Латарынгіі
1076 — 1087
Папярэднік Готфрыд III
Пераемнік Готфрыд V
Нараджэнне 12 лютага 1074(1074-02-12)
Смерць 27 ліпеня 1101(1101-07-27) (27 гадоў)
Месца пахавання
Род Салічная дынастыя
Бацька Генрых IV[1]
Маці Берта Савойская[d]
Жонка Constance of Sicily[d]
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Конрад нарадзіўся 12 лютага 1074 года ў Герсфельдскім абацтве і быў другім сынам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыха IV і яго жонкі Берты Савойскай. Старэйшы брат Конрада Генрых нарадзіўся ў жніўні 1071 года, і ў гэтым жа месяцы памёр. У 1076 годзе ён стаў герцагам Ніжняй Латарынгіі і маркграфам Турынскім. У гэтым жа годзе ён суправаджаў свайго бацьку на шляху ў Каносу. Конрада даручылі клопату міланскага архібіскупа Тэадальда. У 1087 годзе Конрад быў выбраны каралём Германіі і быў каранаваны 30 мая ў Ахене, стаўшы афіцыйным спадчыннікам свайго бацькі. У 1093 годзе ён быў каранаваны каралём Італіі ў Мілане архібіскупам Ансельмам III. Паводле міланскага гісторыка Ландульфа Луніёра ён быў таксама каранаваны ў Монцы, дзе захоўвалася Жалезная карона.

Пад уплывам маркізы Мацільды Тасканскай і яго мачахі Еўпраксіі Усеваладаўны, дачкі кіеўскага князя Усевалада Яраславіча, Конрад у 1093 годзе далучыўся да Папскага лагера, які стаяў супраць імператара Генрыха IV, такім чынам стаўшы ворагам свайго бацькі. У 1095 годзе на парадзе горада П’ячэнца ён пацвердзіў абвінавачванні Еўпраксіі, у якіх яна сцвярджала, што Генрых уваходзіў у секту нікалаітаў, удзельнічаў у іх оргіях і прапанаваў яму яе займець. Неўзабаве пасля гэтага ў Крэмоне Конрад пакляўся быць лаяльным да Рымскага Папы Урбана II, стаўшы стратарам Папы, гэта значыць стаў вадзіць пад аброці папскага каня, што з’яўлялася сімвалічным жэстам пакоры. У сваю чаргу Урбан абяцаў яму імператарскую карону. У гэтым жа годзе Урбан уладкаваў шлюб Конрада на Канстанцыі Сіцылійскай, дачцэ графа Ражэра I Сіцылійскага.

Яго бацька прарэагаваў на гэтыя падзеі такім чынам, што абвясціў у Майнце сваім спадчыннікам малодшага сына Генрыха, будучага імператара Генрыха V. Пасля гэтага Конрад страціў уладу над палітычнымі падзеямі ў Італіі. А 27 ліпеня 1101 года ён памёр у Фларэнцыі ва ўзросце 27 гадоў, ужо не маючы тытулаў караля Рымскага і Італьянскага. Быў пахаваны ў Санта-Рэпарата, цяпер вядомай як Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ.

Зноскі

Спасылкі правіць

  • KONRAD (III.) Deutscher König (1087—1098) (ням.). Genealogie Mittelalter: Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Праверана 17 снежня 2011.
  • GERMANY, KINGS (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 17 снежня 2011.