Копінскі дзяржаўны ўніверсітэт

Копінскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Coppin State University) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Балтымар у Мэрылендзе, ЗША.

Копінскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Coppin State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Coppin State University
Заснаваны 1900
Студэнты 2 348[1]
Размяшчэнне Балтымар, Мэрыленд, ЗША
Сайт coppin.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе сярод студэнтаў пераважаюць афраамерыканцы.

Заснавана ў 1900 годзе як вышэйшая школа. Спачатку ў ёй быў гадавы курс падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковай школы для афраамерыканцаў. Да 1902 года праграма навучання была пашырана да двухгадовага. У 1926 годзе гэтая навучальная ўстанова для падрыхтоўкі настаўнікаў была названа Нармальнай школай імя Фані Джэксан Копін у гонар афраамерыканкі Фані Джэксан Копін, якая была піянерам у педагагічнай адукацыі афраамерыканцаў.

Структура правіць

  • Каледж мастацтваў, навук і адукацыі
  • Каледж паводніцкіх і сацыяльных навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж медыцынскіх прафесій

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць