Кораб (герб)

прыватнаўласніцкі шляхецкі герб

Кораб (польск.: Korab) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы ў Польшчы з сярэдзіны XIII ст. Гербам карысталіся каля 150 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Ажэшкі, Дамброўскія, Дзяконскія, Ласкія, Русоцкія, Эйсманты.

Герб «Кораб»

Апісанне правіць

У чырвоным полі залаты карабель з ільвінымі галовамі спераду і ззаду і мураванай вежай з зубцамі; клейнод — над прылбіцай з каронай такі ж карабель з вежай. Спачатку меў выяву карабля з мачтай і ветразем.

Спасылкі правіць