Кордэл Хал (англ.: Cordell Hull; 2 кастрычніка 1871, Алімп, Тэнесі, ЗША — 23 ліпеня 1955, Вашынгтон, ЗША) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч. Займаў пасаду дзяржаўнага сакратара 11 гадоў (1933—1944), даўжэй чым хто-небудзь іншы. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1946).

Кордэл Хал
англ.: Cordell Hull
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
4 сакавіка 1923 — 3 сакавіка 1931
Папярэднік Wynne F. Clouse[d]
Пераемнік John Ridley Mitchell[d]
47-ы дзяржаўны сакратар ЗША
4 сакавіка 1933 — 30 лістапада 1944
Папярэднік Генры Льюіс Стымсан
Пераемнік Эдвард Стэцініус
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1931 — 3 сакавіка 1933
Папярэднік William Emerson Brock[d]
Пераемнік Nathan L. Bachman[d]
Нараджэнне 2 кастрычніка 1871(1871-10-02)[1][2][…]
Смерць 23 ліпеня 1955(1955-07-23)[1][2][…] (83 гады)
Месца пахавання
Жонка Rose Frances Whitney Hull[d]
Веравызнанне Епіскапальная царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, суддзя, адвакат, дыпламат
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Армія ЗША
Званне captain[d]
Бітвы
Узнагароды
Нобелеўская прэмія міру
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 2 кастрычніка 1871 года паблізу Бірдстана (штат Тэнесі). Быў трэцім з пяці сыноў фермера Уільяма Хала і Элізабэт Райлі. У 1891 годзе атрымаў юрыдычную ступень у Камберлендскім універсітэце, скончыў 10-месячны курс за 5 месяцаў.

У 1893 годзе быў абраны ў палату прадстаўнікоў штата Тэнесі. Падчас Іспана-амерыканскай вайны служыў на Кубе капітанам тэнэсійскай пяхоты.

З лютага 1942 года ўзначальваў дарадчы камітэт па пытаннях пасляваеннай палітыкі, у які ўваходзілі як дэмакраты, так і рэспубліканцы. 18 кастрычніка 1943 года ўдзельнічаў у канферэнцыі ў Маскве з Ідэн і Молатавым. У 1944 годзе пайшоў з пасады дзяржсакратара ў сувязі з пагаршэннем здароўя. Пасля сваёй адстаўкі ўзначаліў амерыканскую дэлегацыю на ўстаноўчай канферэнцыі ААН у Сан-Францыска ў 1945 годзе.

Зноскі

  1. а б Cordell Hull // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Cordell Hull // Brockhaus Enzyklopädie

Спасылкі правіць